• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Варшаве пройдзе трэці Кубак Івуліна

    Футбольны турнір, прысвечаны салідарнасці з палітвязнямі, адбудзецца 19 кастрычніка ў Варшаве на стадыёне Bemows­ki Cen­ter Foot­ball. У адкрыцці спаборніцтваў возьмуць удзел Святлана Ціханоўская і міністр спорту і турызму Польшчы Пётр Борыс.

    У Варшаве пройдзе трэці Кубак Івуліна

    «У 2022 годзе хлопцы арганізавалі гэты турнір у знак салідарнасці са мной і тысячамі іншых палітвязняў, якія апынуліся ў беларускіх турмах ні за што, – напісаў журналіст і блогер Аляксандр Івулін на сваёй старонцы ў Insta­gram. – Год таму «Саша выйшаў», але колькасць палітвязняў не паменшылася. Зараз людзей пачалі выпускаць па памілаваннях, але ў цэлым сітуацыя не мяняецца.

    У Беларусі па-ранейшаму мінімум 1320 палітвязняў. І калі ў 2022 годзе, знаходзячыся за дротам, я стаў чэмпіёнам калоніі па міні-футболе, то цяпер «жоўтабірачным» забаронена нават набліжацца да пляцоўкі. Таму мы будзем гуляць за іх.

    Гучыць пафасна, але, калі знаходзішся там, неверагодна прыемна атрымліваць весткі, што пра цябе памятаюць тут».

    У цырымоніі адкрыцця Кубка Івуліна-2024 паўдзельнічаюць дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская і міністр спорту і турызму Польшчы Пётр Борыс, паведамляе «Позірк».

    Арганізатары плануюць сабраць на спаборніцтвах 24 каманды. Пра свой удзел, у прыватнасці, заявіла каманда «Белсата».

    Як атрымліваць кайф ад футбола, застаючыся журналістам? Гутарка са Змітром Міцкевічам

    Першы футбольны турнір беларускіх аматарскіх камандаў, арганізаваны ў гонар палітвязня Аляксандра Івуліна, прайшоў 14 жніўня 2022 года ў Варшаве. У ім удзельнічалі 16 камандаў, сфармаваных з беларусаў замежжа. Перамагла каманда Беларускага фонду спартовай салідарнасці.

    Другі футбольны Кубак Івуліна прайшоў у Варшаве 19 жніўня 2023 года. На ім перамагла каманда Free SPOrT Unit­ed. У турніры ўзялі ўдзел 32 каманды з Беларусі, Польшчы і Украіны.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    Былая жонка абвінаваціла журналіста Змітра Панкаўца ў хатнім гвалце

    Ганна Клімовіч, ІТ-менеджарка і экс-жонка журналіста «Радыё Свабода» Змітра Панкаўца, апублікавала ў фэйсбуку пост пра адносіны з ім. Паводле словаў Ганны, цягам шасці гадоў у адносінах Зміцер сістэматычна ўжываў да яе фізічны і псіхалагічны гвалт — даходзіла нават да страсення мозгу. Зміцер у сваім допісе пераконвае у адваротным.
    10.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці