• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Украіна: Журналісты пацярпелі падчас сутыкненняў пад парламентам

    Некалькі журналістаў пацярпелі падчас сутыкненняў пад будынкам Вярхоўнай Радай Украіны, якія здарыліся 31 жніўня.

    Пратэсты адбыліся пасля прыняцця парламентам у першым чытанні законапраекта аб зменах ў Канстытуцыю, якія тычацца дэцэнтралізацыі. У тым ліку там ёсць  палажэнні, якія тычацца «асаблівасці мясцовага самакіравання» на акупаваных тэрыторыях Данбаса.

    Кульмінацыяй пратэстаў стаў выбух гранаты, кінутай з натоўпу байцоў нацыянальнай гвардыі, якія ахоўвалі парламент. Адзін нацгвардеец загінуў, многія атрымалі раненні. Паведамляецца пра раненне аператара тэлеканала «1 + 1» Дзмітрыя Бальшакова, аператара інфармацыйнага бюро «Правый» Рамана Малка, здымачнай групы «5 канала». Каменем у галаву быў паранены французскі журналіст Антуан Дэланэ, які працаваў для Asso­ci­at­ed Press.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці