• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Улады адмовілі ў правядзенні маршу салідарнасці з журналістамі незалежных СМІ

    Сталічныя ўлады адказалі адмовай на заяўку актывістаў правесці 15 верасня ў Мінску марш салідарнасці з журналістамі. Пра гэта паведаміў у фэйсбуку сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі.

     Ілюстрацыйнае фота. Мітынг апазіцыі на Дзень Волі каля кінатэатра «Кастрычнік». 2016 год

    «Заяўка нібыта не адпавядае пераліку дазволеных месцаў для правядзення мерапрыемстваў», — піша Віталь Рымашэўскі.

    На яго думку, гэта недарэчная прычына: бо актывісты пазначылі ў заяўцы месцы, на якія раней улады давалі згоду. Так, месцам збору была прапанавана тэрыторыя ля Акадэміі навук (адкуль, напрыклад, штогод стартуе «Чарнобыльскі шлях»), а месцам правядзення мітынгу — плошча Парыжскай Камуны (побач святкавалі Дзень Волі).

    27 жніўня ў Мінгарвыканкам была пададзена заяўка на правядзенне акцыі салідарнасці з незалежнымі СМІ і прафсаюзамі. Пад ёй падпісаліся старшыні руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч і Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў, а таксама сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці