• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Ужо даволі даўно адчувала выгаранне»: журналістка змяніла працу ў рэдакцыі на этнафотасесіі

    “Штодзень” паразмаўляў з былой журналісткай Ларысай Шчыраковай, якая стварае моду на этнафотасесіі

    Як вы цяпер, чым займаецеся ў Гомелі?

    Я адкрыла ІП і зараз займаюся фотапаслугамі. Паколькі гэты рынак даволі насычаны спецыялістамі, выбрала такую нішу, як этнафатаграфія. І тут адчуванне, што я не проста манапаліст, але адзіны такі фатограф у Гомелі. Тут усё сышлося. Я — гісторык паводле адукацыі. З 1990‑х гадоў, як патрапіла ў “Талаку”, пачала збіраць этнічныя рэчы: посцілкі, ручнікі, адзенне. На цяперашні момант у мяне вялікая калекцыя, таму ёсць усё для добрых здымкаў. Таксама збіраюся здымаць сямейны гісторыі.  

    Падчас фотасетаў адбываецца узаемаабмен інфармацыяй. Большасць, канечне, я распавядаю, але штосьці новае і я даведваюся. Напрыклад, як правільна завязваць хустку. Я не з вёскі, мая маці хустку не насіла, я нічога пра гэта не ведаю. А цяпер я можа ўжо пяць варыянтаў засвоіла ад кліентаў.  

    Попыт на этнафатаграфію пакуль не надта вялікі, але я бачу патэнцыял. Паставіла для сябе амбітную мэту — стварыць моду на этна. Гэта цікава, прыгожа, і гэта і спосаб фармаваць нацыю, далучаць людзей да беларускай культуры і спадчыны. 

    Як вы сабралі сваю калекцыю этнічнага тэкстылю?

    Калекцыя фармавалася па-рознаму. Паколькі я была сябрам гомельскай “Талакі” — тое-сёе я прывезла з экспедыцый, шукала з часоў студэнцтва, таксама кожныя выходныя ўжо год 15-ць хажу на гомельскую барахолку за сельмашаўскім рынкам. Першыя жыхары раёна Сельмаш — выхадцы з вёскі, шмат у каго ў хатах захаваліся бабуліны ручнікі і строі. Я так пазнаёмілася з мясцовай жанчынай — ў яе дома цэлыя стосы тэкстылю — засталіся рэчы ад бабулі 1862 г. нараджэння.

    Вы таксама здымаеце фільмы пра рэпрэсаваных, распавядзіце, калі ласка, пра іх.

    Да гэтага драконаўскага часу у нас была ініцыятыва “Забітыя і забытыя” , якая мела на мэце збор і распаўсюд інфармацыі пра савецкія рэпрэсіі на Гомельшчыне. Лічу даследаванне рэпрэсій сваім маральным абавязкам — мой прадзед з в. Грыдні Нараўлянскага раёна быў арыштаваны ў 1937 г., яго адаслалі ў лагер, з якога ён не вярнуўся. І таксама адчуваю, што мушу гэта рабіць, каб неяк аднавіць гістарычную справядлівасць: людзі так пакутвалі, гінулі, а памяць пра іх ніякім чынам не ўшанаваная, не ведаем нават, куды панесці кветкі. Гэта і задзел на будучыню — цяперашняя ўлада не зацікаўлена ў такой інфармацыі, але ж калі-небудзь яна зменіцца. Сюжэты пра рэпрэсаваных я працягваю здымаць і цяпер. Вось апошняе месца, дзе была — вёска Марытон, ездзіла туды з братам і сястрою, яны распавядалі пра свайго расстралянага дзеда. Праз месяц дзесьці планую прэзентацыю сюжэтаў — збяром людзей, паглядзім, абмяркуем.

     

    Як вы ўвогуле абыходзіцеся без журналістыкі? 

    Насамрэч я ўсё роўна ўжо даволі даўно адчувала выгаранне. Не скажу, што, калі мяне пазбавілі права займацца журналістыкай, я ўздыхнула з палёгкай, гэта будзе няпраўдай, але, у прынцыпе, для мяне гэта не было трагедыяй.

    Пакуль я магу займацца дакументалістыкай, ёсць заняткі фатаграфіяй… А з першага верасня я ўвогуле іду вучыцца на псіхолага — марыла пра гэта даволі даўно, цяпер гэта можа быць і прафесіяй, і спосабам зарабіць.

    Перыядычна рэгіянальныя журналісты паведамляюць, што на іх аказваецца ціск, іх выклікае на размовы той жа ГУБАЗІК. Ці чапаюць вас такім чынам? 

    Усяго ў мяне было чатыры ператрусы за апошнія пару год: у 2020‑м, 2021‑м і апошні — ў лютым 2022 г., акурат пасля таго, як матэрыялы “Гомельскай Вясны” (рэгіянальны праваабарончы сайт) прызналі экстрэмісцкімі. У мяне была размова з ГУБАЗІКАм, адзін супрацоўнік мне настойліва рэкамендаваў “валіць адсюль”.  Я сказала, што болей не буду займацца журналістыкай, пасля гэтага мяне не чапаюць. Адзінае, раз на месяц прыходзіць участковы, і я падпісваю паперу, што са мной праведзена прафілактычная гутарка аб недапушчальнасці парушэння закона. Ёсць памыйныя суполкі у сацсетках, можа і там мае імя паласкаецца, але я за гэтым не сачу.

    А як цяпер з грамадскім жыццём у Гомелі?

    Ніяк, усё памерла. У нас і так не густа было, а цяпер дык наогул шмат ліквідавана. Вельмі мала менавіта грамадскага арганізоўваецца. Была такая кніга у аднаго рэпрэсаванага, Алега Воўкава, “Погружение во тьму”, і я адчуваю, што і Гомель пагрузіўся ў гэту цемру. Многія грамадскія актывісты з’ехалі, арганізацыі ліквідаваныя, мерапрыемстваў і імпрэзаў праводзіцца вельмі мала…

    А ў вас асабіста які ўвогуле настрой цяпер?

    Канечне, усе вельмі засмучае:  навіны, і тое, што людзі сядзяць у турмах, і гэта так масава. Гэта вельмі кепска. Але жыццё адно, і яно мінае. Я не магу пастаянна жыць праблемамі, таму стараюся абрабляць свой сад і не падаць духам. Я зараз хаджу на судовыя працэсы, лічу, мы ўсе роўна павінны падтрымліваць людзей маральна. І, калі бачу чалавека у клетцы, радуюся, што я не там. Навучылася цаніць простыя рэчы і атрымліваць асалоду ад простага існвання. Менш чытаю навіны, бо яны трыгераць трывожнасць. Займаюся сваім жыццём, сынам, у мяне ёсць хобі. Жыву, радуюся і нешта раблю, каб, калі прыйдуць іншыя часы, можна было вярнуцца да прафесіі і да грамадска-палітычнага жыцця.

    Чытайце яшчэ:

    Беларускамоўны дзіцячы часопіс «Матуліна Сонейка» вярнуўся ў падпісны каталог

    Экс-сотрудника ТУТ.бая Александра Демидовича приговорили к 2,5 годам химии

    Главред борисовской районки, которая пожаловалась провластному блогеру на ситуацию в городе, рассказала подробности увольнения

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці