• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Ваяр пяра і камеры, а не джыхаду». Новыя факты пра японскага журналіста з прапагандысцкага фільму БТ

    Belsat.eu высветліў, як затрыманы японскі журналіст апынуўся ў Мінску і чаму беларускія спецслужбы палічылі яго небяспечным.

    Прапагандысцкі фільм «Беларусь‑1» «Белы легіён чорных душаў» пачынаецца з гісторыі пра 47-гадовага японскага журналіста Шаміля Цунеока Танака, які прыляцеў у Менск 19 сакавіка, але якога не выпусцілі з аэрапорту, бо ягонае прозвішча было знойдзенае ў «чорным спісе». У фільме адзначаецца, што Танака звязаны з «Ісламскай дзяржаваю», нібыта камандаваў узводам у батальёне імя Джахара Дудаева на Данбасе і наогул паўсюль, дзе ён з’яўляецца — «вайна і кроў». Ягоны візіт у Менск, паводле дзяржаўных прапагандыстаў, быў звязаны з «узброенымі правакацыямі» на Дзень Волі.

    Цунеока сцвярджае, што ў Менску ў яго проста была перасадка, калі ён ляцеў з Кіева ў Токіа. Заставацца ў Беларусі больш чым на адну ноч ён не збіраўся.

    — Я не хацеў праводзіць ноч у аэрапорце і збіраўся ночыць у гостэлі. Падчас пашпартнага кантролю мяне затрымалі міліцыянты. Размаўлялі са мной ветліва, паказалі нейкую паперу, напісаную ад рукі, без перакладу. На ноч мяне змясцілі ў камеру папярэдняга затрымання проста ў будынку аэрапорту. Там было халодна, коўдру не выдалі. Раніцай я змог вылецець у Токіа.

    Калі Цунеока вярнуўся ў Японію і даведаўся пра сюжэт «Беларусь‑1», то быў вельмі здзіўлены.

     У Беларусі я не меў аніякіх кантактаў, не збіраўся нават выконваць журналісцкую працу – я проста шукаў начлег. Пра сакавіцкія народныя пратэсты ў Беларусі я даведаўся з інтэрнэту. Ні асвятляць іх, ні ўдзельнічаць у іх я не меў намеру. Тым больш, адной ночы недастаткова для таго, каб здзейсніць рэвалюцыю.

    Скрыншот з фільму “Беларусь‑1”

    Беларусь і Расія маюць адзіны «чорны спіс» асобаў, якім забаронена ўязджаць на тэрыторыю краінаў. Агулам у спісе неўязных 1,7 млн. асобаў — 1,5 млн з унесеныя туды з ініцыятывы расейскага боку. Сярод іх апынуўся і японскі журналіст.

    Менавіта з расейскімі спецслужбамі ў Цунеока і ўзнік канфлікт — адбылося гэта яшчэ ў 2004 годзе падчас ягонай працы ў так званай зоне контртэрарыстычнай аперацыі на Паўночным Каўказе.

    — Я браў інтэрвʼю ў чачэнскіх уцекачоў у лагеры ў Інгушэціі. Пасля некалькіх сустрэчаў з уцекачамі мяне затрымалі супрацоўнікі ФСБ нібыта на падставе таго, што ў мяне быў мабільны тэлефон з GPS-навігатарам. Яны казалі, што ў зоне КТА забаронена мець GPS і пасадзілі мяне ў адзіночную камеру ізалятара на 2 тыдні. Аднак на допытах ніколі не ўзгадвалі пра GPS —яны пачалі дапытваць пра майго сябра Аляксандра Літвіненку.

    Аляксандр Літвіненка — падпалкоўнік ФСБ, палітуцякач. Выступаў з абвінавачваннем Уладзіміра Пуціна ў арганізацыі выбухаў жылых дамоў у Расеі ў 1999 годзе. Быў атручаны ў Лондане 2006 годзе палоніям-210. У ягоным забойстве брытанскія праваахоўнікі вінавацяць расейскія спецслужбы.

    Паводле Цунеокі, раней яго пазнаёміў з Літвіненкам у Лондане экс-міністр замежных справаў Чачэнскай рэспублікі Ічкерыя Ахмед Закаеў. Цунеока пасябраваў з Літвіненкам і шмат пісаў пра яго ў японскіх СМІ.

    На пачатку другой чачэнскай вайны Касуке Цунеока прыехаў у Грозны ў якасці журналіста. Пасля наступлення федэральных войскаў Цунеока не змог вылецець дахаты і быў вымушаны чатыры месяцы хавацца ў лясах Абхазіі, куды яго ўзялі з сабой беглыя чачэнскія сепаратысты. Пад уражаннем падзеяў у Чачэніі ён прыняў іслам і ўзяў імя Шаміль. У сваю чаргу выбрацца з Паўночнага Каўказу Цунеока дапамагалі байцы з атраду чачэнскага палявога камандзіра Руслана Гелаева. Цунеока браў інтэрвʼю і ў Шаміля Басаева.

    На пачатку 2010‑х японскі фрылансер асвятляў канфлікт у Сірыі. Дзякуючы кантактам, здабытым падчас камандзіровак на Паўночны Каўказ, яму ўдалося патрапіць у лагер «Ісламскай дзяржавы» і запісаць інтэрв’ю з адным з лідараў тэрарыстаў. Тады ён і зрабіў фота са зброяй у руках на фоне сцяга «ІД», якое і выкарыстала дзяржаўная беларуская прапаганда.

    — Падчас інтэрвʼю мне было вельмі страшна за сваю бяспеку і жыццё. Таму, калі джыхадысты прапанавалі зрабіць «фота на памяць» я не стаў адмаўляцца і пасля ўсім калегам, хто пытаўся, даваў адпаведнае тлумачэнне.

    Неасцярожнасцю альбо парушэннем журналісцкай этыкі можна было б назваць фота Цунеокі, аднак ніяк не экстрэмізмам.

    У фільме «Беларусь‑1» сцвярджаецца, што ён камандаваў узводам у батальёне Джахар Дудаева, які ваяваў на Данбасе на баку Украіны.

    — Я сапраўды асабіста ведаў загінулага камандзіра батальёну Ісу Мунаева, бо рабіў пра яго матэрыял. Аднак я нідзе і ніколі ў сваім жыцці не ваяваў.

    Гэтыя словы японскага журналіста пацвярджае спікер запаснога батальёна ДУК «Правы сектар» Багдан Максіменка:

    — Мы пазнаёміліся ў Кіеве ў красавіку 2014-га. Тады пачалася першая хваля мабілізацыі і даводзілася шмат камунікаваць з замежнымі журналістамі, якія хацелі суправаджаць »Правы сектар«. Шаміль жа — стрынгер з вялікім досведам. Я суправаджаў яго ў АТА, дапамагаў з акрэдытацыяй. Мы шмат разоў прапаноўвалі яму ў жарт патрымаць аўтамат, аднак ён цураўся. Ну а вашыя памежнікі напярэдадні акцыі перапалохаліся і карыстаючыся агульнай з РФ базай не прапусцілі нон-грату па Каўказу. Што тычыцца нібыта прыналежнасці Шаміля да «Ісламскай дзяржавы» — гэта смешна. Я бачыў як ён есць сала — у «ІД» такім не месца. Шаміль — ваяр пяра і камеры.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    Очередное решение властей, которое поражает в правах белорусов.  Лукашенко подписал указ, которым изменил порядок выдачи документов в посольствах и консульствах за границей. Теперь там нельзя продлить или получить паспорт. Как же быть? Комментирует юридическая служба БАЖ.
    05.09.2023
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці