Вучням Магілёва забараняюць лайкаць у сацсетках допісы пра каранавірус
25 сакавіка 2020
У Магілёве вучням і настаўнікам забаранілі ставіць падабайкі і каментаваць у сацсетках допісы пра каранавірус.
Адпаведны дакумент за аўтарствам начальніка аддзела адукацыі Магілёўскага райвыканкама Наталлі Колас апублікаваў у сваім Telegram-канале блогер NEXTA.
Забарона на лайкі, перапосты і каментары допісаў пра каранавірус у дакуменце тлумачыцца «забеспячэннем эпідэміялагічнага рэжыму ва ўстановах адукацыі».
У аддзеле адукацыі Магілёўскага райвыканкаму журналістам Радыё «Свабода» заявілі, што распараджэння не было, а «проста была даведзеная інфармацыя».
Сама Наталля Колас паведаміла, што нічога не можа сказаць, бо знаходзіцца ў камандзіроўцы. Але яна звярнула ўвагу, што яе подпісу пад дакументам няма.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Уладзімір Пярцоў у Драгічыне выказаўся пра якасць працы дзяржаўных СМІ
26.10.2023
Былога відэааператара Андрэя Толчына вінавацяць у экстрэмізме
27.11.2023
Прыпыняюць выхад ютуб-каналы «Міністэрства сепультуры» і Hodasevich-LIVE
22.04.2024
МЗС Германіі і генеральны дырэктар DW асудзілі рашэнне беларускага МУС
30.04.2024