• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Як можна расказваць пра выгадныя крэдыты, калі за каментар людзей саджаюць у турму на гады?» Праект infobank.by вырашыў зачыніцца

    Рэсурс пра фінансавыя і банкаўскія навіны Беларусі infobank.by аб'явіў пра сваё закрыццё. 

    Праект пачаў сваю працу ў 2007‑м годдзе. На развітанне каманда нагадала гісторыю праекта, што было б зразумела чаму рэдакцыя прыйшла да такога рашэння.

    «Да падзей 2020 года мы, як і многія беларусы, былі па-за палітыкай. Увогуле мала звярталі ўвагу на палітычныя падзеі, не хадзілі на выбары, бо разумелі, што вынік ужо вядомы. Жылі ў парадыгме-праца, сям’я, узвядзенне дома і выхаванне дзяцей.

    У працы імкнуліся быць карыснымі як для банкаў, так і для наведвальнікаў сайтаў. Пісалі карысныя матэрыялы, стваралі карысныя і зручныя калькулятары крэдытаў, укладаў, раздзел «курсы валют» і г.д. Для беларускіх банкіраў праводзілі семінары і канферэнцыі, прывозілі цікавых спікераў для таго, каб беларуская банкаўская сістэма пераймала лепшыя фінансавыя практыкі.

    Па меры магчымасцяў займаліся дабрачыннасцю, ездзілі ў дзіцячыя дамы. Увогуле, звычайнае жыццё», — узгадваюць медыйшчыкі.

    Усё змянілася для іх у 2020 годзе. З аднаго боку, партал працягваў пісаць артыкулы, абнаўляць інфармацыю аб банкаўскіх прадуктах на сайце і г.д. З іншага боку, каманда імкнулася, як магла, паказаць уладам сваю нязгоду:

    «Мы, як і многія беларусы, спадзяваліся на перамены і падтрымалі кандыдата ў прэзідэнты, якога ўсё ж удалося зарэгістраваць, — Святлану Ціханоўскую.

    На нашым сайце былі размешчаны рэкламныя банеры:

     

    Таксама мы размяшчалі на нашым сайце банеры, якімі імкнуліся звярнуць увагу на праблему гвалту з боку сілавікоў.

    Наш сайт яшчэ да выбараў трапіў у чорны спіс дзяржаўных банкаў.

    Адпаведна, паступленні ад рэкламы зменшыліся. Нам прыйшлося скараціць штат супрацоўнікаў, адмовіцца ад офіса, каб хапала грошай на працяг працы праекта. Але мы разумелі, што нельга нешта атрымаць, нічога не ўкладваючы і нічым не рызыкуючы. І аддавалі справаздачу, што можам страціць і бізнэс, і свабоду», — тлумачаць журналісты.

    Журналістаў infobank.by затрымлівалі і арыштоўвалі. З краіны каманда з’ехала пасля разгрому TUT.BY, бо разумела, чым гэта можа скончыцца і для іх. У сакавіку 2022 года сайт быў заблакаваны на тэрыторыі Беларусі. 

    «Пасля гэтага на сайце не засталося ніводнага рэкламадаўца — і гэта лагічна. Мы яшчэ год з невялікім працавалі, бо знайшлі невялікае фінансаванне, якое дазваляла падтрымліваць на мінімальным узроўні працу праекта. Але цяпер вырашылі закрыць гэты праект.

    Калі вядзеш беларускі праект і чытаеш беларускія навіны, ізноў прапускаеш гэта ўсё праз сябе і гэта цяжка.

    Гэта псіхалагічна цяжка, бо мы не разумеем як можна пісаць пра рэкламныя акцыі банкаў, калі ў краіне саджаюць за фатаграфію з маршу пратэсту 2020 года — на 3 гады.  Як можна расказваць пра выгадныя крэдыты, калі за каментар супраць вайны людзей таксама саджаюць у турму на гады?

    Як можна пісаць пра рэйтынгі ўкладаў, калі бачыш як Беларусь усё больш і больш ператвараецца ў Паўночную Карэю?», — падсумоўваюць журналісты.

    Напрыканцы сваёй заявы каманда infobank.by паведаміла, што цяпер будзе працаваць у іншым праекце, які не мае дачынення да Беларусі.

    Чытайце яшчэ: 

    Горькое наследство. Анна Мирочник объясняет, зачем протесту рассказывать о своих жертвах

    «Жыццё — падарожжа, а мы ўвесь час кудысьці крочым». Беларускі журналіст з’ехаў у ЗША і вядзе YouTube-канал пра дыяспару

    «Упершыню купіў у турэмнай краме марскую капусту». Што новага ў палітзьняволенага журналіста Дзяніса Івашына

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці