• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Якія дзяржорганы (не)размаўляюць па-беларуску?

    У Дзень роднай мовы Беларуская асацыяцыя журналістаў паглядзела, сайты якіх міністэрстваў і ведамстваў так і не пачалі размаўляць па-беларуску.

    Згодна з Палажэннем Савета міністраў “Аб парадку функцыянавання інтэрнэт-сайтаў дзяржаўных органаў і арганізацый”, адным з патрабаванняў з’яўляецца прадастаўленне інфармацыі на дзяржаўных мовах Рэспублiкi Беларусь, а пры неабходнасці таксама на адной альбо некалькіх замежных мовах.

    Палажэнне было зацверджана ў 2010 годзе, але амаль палова беларускіх міністэрстваў да гэтага часу наогул не маюць версіі старонкі па-беларуску:

    1. Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва;

    2. Міністэрства аховы здароўя;

    3. Міністэрства інфармацыі;

    4. Міністэрства па падатках і зборах;

    5. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях;

    6. Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;

    7. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання;

    8. Міністэрства транспарту і камунікацый;

    9. Міністэрства працы і сацыяльнай абароны;

    Сюды ж дадаем Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт, Дзяржаўны камітэт па маёмасці, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях, Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі і сайты паловы выканкамаў беларускіх рэгіёнаў на чале з Мінгарвыканкамам.

    А вось і станоўчыя прыклады. Мы выбралі найбольш сімпатычныя, на наш погляд, беларускамоўныя старонкі дзяржаўных органаў.

    З Днём роднай мовы! 🙂

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці