Юрый Жыгамонт рыхтуецца да аперацыі на сэрцы
23 мая 2016
Прыкладна з тыдзень таму ў вядомага актора і тэлевядучага «Падарожжаў дылетанта» Юрыя Жыгамонта здарыўся інфаркт.
Цяпер, па яго ўласных словах, жыццю Жыгамонта нічога не пагражае.
«Адчуваю сябе нармальна», — кажа сам актор і вядучы.
Але ж на днях яго чакае аперацыя на сэрцы. Падрабязнасці аперацыі Юрый Жыгамонт не паведаміў, але запэўніў, што працэдура шараговая. Праўда, калі ён вернецца да працы сказаць пакуль нельга – пасля аперацыі Жыгамонта будзе чакаць працяглы курс рэабілітацыі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
У спіс «экстрэмістаў» трапілі шэсць журналістаў і праваабаронцы «Вясны»
08.12.2023
TГ-каналы DOXA і «Katolik_life. Неафiцыйнае» — у «экстрэмісцкім» спісе
03.09.2024
Запрацаваў сайт-каталог беларускіх відэа на YouTube
02.04.2024
13 красавіка — дзень народзінаў у палітзняволенай журналісткі Ларысы Шчыраковай
13.04.2024