• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    З Латвіі ў Беларусь збег прарасійскі журналіст Аляксееў

    Латвійскі журналіст Юрый Аляксееў, які прытрымліваецца прарасійскіх поглядаў, збег з Рыгі ў Беларусь, паведаміў у сваім тэлеграм-канале супрацоўнік пракрамлёўскага медыя Rus­sia Today Аляксей Стэфанаў.

    Фота: тэлеграм-канал Аляксея Стэфанава

    Паводле яго сцвярджэння, у Латвіі 66-гадовага Аляксеева “маглі ўжо ў аўторак адправіць у турму на год і месяц за нібыта распальванне варожасці” за каментары, якія “ад яго імя” пісалі невядомыя “з заклікамі знішчаць латышоў”.

    Таксама, паводле слоў Стэфанава, “па справе ІМХАклуба” яго “маглі схаваць за краты, як ён лічыць, на 7–8 гадоў паводле артыкула аб нанясенні шкоды Латвійскай Рэспубліцы групай асоб па папярэдняй змове”.

    “Як кажа Юра, тры ночы ён не спаў — рыхтаваўся да ўцёкаў. Учора раніцай выйшаў з кватэры ў Рызе, дабраўся на перакладных да Вільнюса, купіў квіток на аўтобус да Мінска і, хвалюючыся, прайшоў мяжу”, — заявіў супрацоўнік RT.

    “Цяпер Юра ў Мінску ў сяброў. Выспаўся і прыходзіць у сябе”, — адзначаецца ў паведамленні.

    Улады Латвіі Стэфанаў называе “фашысцкім рэжымам”.

    Ураджэнец Нарыльска (цяпер РФ) Аляксееў у Латвіі ў розны час быў галоўным рэдактарам выданняў “Бізнес&Балтыя”, “Камерсант Baltic”, “Бизнес.lv”.

    Таксама ён стварыў і ўзначальваў праект Imhoclub.lv, які прасоўваў пракрамлёўскія наратывы. Улады Латвіі заяўлялі, што медыя фінансуецца з Расіі.

    Справа аб “распальванні варожасці” ў дачыненні да Аляксеева была распачатая ў 2017 годзе. Падчас ператрусу па месцы жыхарства журналіста былі выяўленыя патроны для пісталета. Таксама паведамлялася аб знойдзеных у яго камп’ютары матэрыялах з дзіцячай парнаграфіяй.

    У студзені 2023 года Рыжскі раённы суд прыгаварыў Аляксеева па сукупнасці абвінавачванняў да аднаго года і аднаго месяца пазбаўлення волі. Пры гэтым ён застаўся на волі — яму ўстанавілі ўмоўна-датэрміновы нагляд на адзін год.

    Раней Аляксееў называў сябе “на чвэрць беларусам”, кампліментарна адгукаўся аб Аляксандры Лукашэнку. Пра яго далейшыя планы не паведамляецца.

    Пасля расійскага ваеннага ўварвання ва Украіну 24 лютага 2022 года ў Беларусь рэгулярна ўцякаюць з дэмакратычных краін прыхільнікі Расіі і Лукашэнкі. Адзін з самых вядомых перабежчыкаў — былы польскі суддзя Томаш Шмыдт. У траўні ён прыбыў у Беларусь і заявіў хадайніцтва аб атрыманні палітычнага прытулку. Неўзабаве быў працаўладкаваны ў дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА. У Польшчы ў дачыненні да яго вядзецца расследаванне, судом выдадзены ордэр на арышт Шмыта.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці