• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Задача – нейтралізаваць журналістаў. На гэтым тыдні ПЯЦЬ судоў над белсатаўцамі ВІДЭА

    Белсатаўцаў не пускаюць на афіцыйныя мерапрыемствы, затрымліваюць, а апошнімі месяцамі – усё часцей выклікаюць у суды і штрафуюць. Такія пакаранні як зброю супраць незалежных журналістаў улады выкарыстоўваюць, не зважаючы на нормы міжнароднага права.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/sud_10.jpg

    Што да працаўнікоў тэлеканалу «Белсат», грашовых пакаранняў з пачатку года яны зазналі больш за астатніх: сёлета агульная сума штрафаў склала больш за 11 тысячаў долараў. Адным з апошніх позву ў суд атрымаў журналіст Алесь Сіліч за здымкі акцыі раварыстаў каля опернага тэатру.

    «Працавалі, было два ўдзельнікі акцыі, два журналісты і прыкладна шэсць або сем гэтых качкоў у звычайным адзенні, якія здымалі, і на падставе гэтага, відаць, у міліцыі праводзіцца нейкае даследаванне, па відэа (да нас ніхто не падыходзіў, ні пацікавіўся ні журналісцкім пасведчаннем, ні чым) праводзіцца нейкае даследаванне, яны вызначаюць нашыя асобы і дасылаюць нам позвы ў міліцыю і ў суд», – распавяде журналіст Алеь Сіліч.

    Разам з Алесем Сілічам днямі позвы ў суд атрымалі журналісты Марыя Арцыбашава і Сяржук Кавалёў. Неўзабаве – 24 жніўня – пройдзе разгляд адміністратыўнай справы ў дачыненні карэспандэнта Станіслава Івашкевіча, які зрабіў рэпартаж з Ліды пра свінакомплекс, што забруджвае гноем мясцовую раку. Яму пагражае штраф памерам да 50 базавых велічыняў або 1150 рублёў. На наступны ж дзень – 25 жніўня – распачнецца судовы працэс і над журналісткай «Белсату» Кацярынай Андрэевай за стрымы з акцыі 3 ліпеня і святкаванне Дня дэсантнікаў 29 ліпеня.

    «Гэта адзіны метад ціску – канфіскаваць тэхніку або скласці пратакол на самога журналіста, і іншых метадаў і рычагоў ціску на журналістаў «Белсату» у іх няма», – мяркуе журналістка Кацярына Андрэева.

    Афіцыйная ж падстава, паводле якой судзяць журналістаў, – «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі медыяў». Іншымі словамі – праца без акрэдытацыі.

    Як адзначае Алесь Сіліч, які часта працуе за мяжою, атрымаць яе ў краінах Еўразвязу, у адрозненне ад Беларусі, не выклікае вялікай праблемы.

    «Калі тваё СМІ не парушае закон. Не заклікае да гвалту, то гэтая акрэдытацыя атрымліваецца ў некалькі дзён. Але ў нас гісторыя з акрэдытацыяй нашага канала ў Беларусі – проста нейкая жахлівая казка. Па незразумелых прычынам нам гэтую акрэдытацыю не даюць», – дадае Алесь Сіліч.

    Павелічэнне колькасці штрафаў, актыўна прызначаць якія пачалі сёлета з пачатку вясны, прадстаўнік «Белсату» у Беларусі Аляксей Мінчонак лічыць мэтанакіраванай.

    «Я думаю, што гэта можна звязаць з тым, што ўлады рыхтуюцца да восеньскай пратэстнай кампаніі, якую анансуе апазіцыя, і такім чынам яны імкнуцца нейтралізаваць журналістаў, можа, каб у іх было менш ахвоты, яны думаюць», – каментуе сітуацыю прадстаўнік «Белсату» у Беларусі Аляксей Мінчонак.

    Рэкардсменам жа ў колькасці штрафаў за працу без акрэдытацыі стаўся гомельскі журналіст Кастусь Жукоўскі. За нявыплачаныя штрафы яму пагражае канфіскацыя маёмасці, апісваць якую судовыя выканаўцы маюць прыйсці ўжо ў панядзелак. А праз тры дні яго чакае чарговы суд за працу без акрэдытацыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці