• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Запрацаваў сайт пра літаратуру ў Беларусі і за яе межамі

    Сайт bellit.info заснаваны Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў. Арганізацыя паўстала з ініцыятывы журналіста і літаратара Дзмітрыя Плакса.

    На bellit.info назапашваюцца артыкулы пра літаратуру ў Беларусі і за яе межамі. Заснавальнікі сайта збіраюцца паведамляць пра навінкі выдавецтваў і акумуляваць наяўную інфармацыю пра беларускіх літаратараў без увагі на ўзрост і час нараджэння, мову і стыль пісьма (біяграфістыку, мемуарыстуку, некрапалістыку, архіўныя дадзеныя). Таксама будуць размяшчаць звесткі пра літаратурную перыёдыку, выдавецтвы, анлайн-праекты, у тым ліку аўдыёвізуальныя і базу экранізацый літаратурных твораў.

    Да таго на гэтым рэсурсе размесціцца і інфармацыя пра задумы, праекты Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў.

    Усе гэтыя і многія іншыя бакі літаратурнага жыцця будуць адлюстроўвацца ў адпаведных раздзелах – «Персаналіі», «Бібліятэка», «Медыя», «Аўдыё», «Відэа», «Архіў», «Некропаль», «Маніторынг».

    «Безумоўна, мы будзем гаварыць і пра літаратуру іншых краін, каб глядзець на беларускае слова ў шырэйшай перспектыве, але найперш прысвяцім нашу працу сваёй літаратуры», — падкрэслівае каманда праекта.

    Чытайце яшчэ:

    Журналіста Дзяніса Івашына таемна судзілі ў калоніі

    Рэжысёр з ЗША: «Вырашыў далучыцца да Марафону салідарнасці, калі ўбачыў пасты ў Instagram пра Ларысу Шчыракову»

    Подпісу Лукашэнкі не паказалі. Заключныя фрагмэнты кнігі Алега Грузьдзіловіча

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Навіны

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    05.09.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці