• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Запрашаем да асвятлення найбуйнейшай у Беларусі міжнароднай медыяканферэнцыі Media Management and IT Forum

    Media Management and IT Forum адбудзецца 25–27 кастрычніка ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя. Ёханэса Рау па адрасе: праспект Газеты Праўда, 11, Мінск. Праграма мерапрыемства — у далучаным файле.

    Канферэнцыя падзеленая на пяць секцый: Медыяменеджмент, Манетызацыя СМІ, Расследаванні ў журналістыцы, IT-інструменты ў журналістыцы, Кантэнт медыя.

    ГА «БАЖ» і арганізацыйная каманда MMIT Forum запрашаюць журналістаў асвятліць мерапрыемства.

    У Media Man­age­ment and IT Forum будуць удзельнічаць прадстаўнікі медыясупольнасцяў краін «Усходняга партнёрства», спікерамі выступяць эксперты з больш чым 10 краін, у тым ліку з Бельгіі, Велікабрытаніі, ЗША, Польшчы, Чэхіі.

    Сярод спікераў канферэнцыі:

    Таццяна Рэпкава — заснавальніца Клуба медыя-менеджэраў (Славакія);

    Мікалай Балабан — выдавец, The Vil­lage Україна і Inspired (Украіна);

    Уладзіслаў Лаўроў — рэгіянальны рэдактар ​​OCCRP (Украіна);

    Якуб Гурніцкі — заснавальнік Out­rid­ers (Польшча).

     

    У межах канферэнцыі адбудзецца панэльная дыскусія «Прававое рэгуляванне СМІ ў Беларусі» з удзелам

    Андрэя Бастунца — старшыні ГА «БАЖ»;

    Сяргея Зікрацкага — юрыста, адваката;

    Людмілы Чэкінай — генеральнага дырэктара ААТ «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ»;

    Андрэя Аляксандрава — медыяэксперта, трэнера Школы медыяменеджмента, выдаўца «Белорусского Журнала».

    Арганізатары Media Man­age­ment and IT Forum: Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханеса Рау, Eurasian States in Tran­si­tion research cen­ter (EAST Cen­ter), «Студия полезных компетенций» (Гродна), Deutsche Welle.

    Калі вы зацікаўленыя ў асвятленнні мерапрыемства, асобных інтэрв’ю са спікерамі, просім вас зарэгістравацца па СПАСЫЛЦЫ.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці