Затрымалі блогера, які на Новы год вярнуўся ў Беларусь
Затрымалі стваральніка ютуб-каналу «Трэці Рэгіён Беларусь» Алега Канавалава, паведамляе «Вясна».
Вядома, што Алег у 2020 годзе пераехаў ва Ўкраіну. На навагоднія сьвяты ён прыехаў у Беларусь, дзе і быў затрыманы. Папярэдне, супраць Канавалава распачалі крымінальную справу за распальваньне сацыяльнай варожасьці.
Канавалава затрымлівала міліцыя ў сакавіку 2021 году. Тады яго паказвалі па тэлеграм-канале МУС, камэнтуючы, што ён нібыта падманваў жыхароў Гомля і зьбіраў грошы на дапамогу пратэстоўцам. Пасля сакавіцкага затрымання зьехаў у Кіеў, там прымаў удзел у акцыях на Майдане незалежнасьі і здымаў пра гэта відэа. Шмат каментаў у чаце «Беларускага дому ва Ўкраіне» ў адкрытым доступе. Ён — інвалід па зроку. У ягоным канале 337 падпісчыкаў.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
![](https://baj.media/wp-content/themes/baj/assets/images/telegram-logo.jpg)