• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Жанна Літвіна: Мы жывем у палоне стэрэатыпаў

    Днямі экс-старшыня ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, сябра Праўлення арганізацыі Жанна Літвіна вярнулася з Бруселю, дзе адбылася канферэнцыя лаўрэатаў Сахараўскай прэміі Еўрапарламента. Пасля прысуджэння гэтай узнагароды ГА “БАЖ” у 2004 годзе арганізацыю заўсёды запрашаюць да ўдзелу ў гэтых мерапрыемствах.

    Літаральна праз 2 гады будзе адзначацца 30-годдзе існавання прэміі імя Сахарава ў Еўрапарламенце. Усё часцей сярод яе лаўрэатаў – прадстаўнікі неспакойных рэгіёнаў: Саудаўскай Аравіі, Сірыі, Ірана…

    Пра што гаварылі сёлета Сахараўскія лаўрэаты і ці ёсць у гэтых размовах месца Беларусі з яе “хранічнымі хваробамі” свабоды прэсы? Пра гэта мы распыталі Жанну Літвіну.

    Самае галоўнае – свабода

    Вельмі цяжка справіцца з эмоцыямі, слухаючы расповеды лаўрэатаў пра галечу, генацыд, гвалт, войны, турмы ў іх краінах… Бадай асноўнай фігурай гэтай канферэнцыі была Энсаф Хайдар – жонка маладога блогера з Саудаўскай Аравіі Раіфа Бадаві, лаўрэата Сахараўскай прэміі 2015 года, які цяпер сядзіць у турме. Усе сабраныя былі адзінадушнымі ў  патрабаванні вызваліць Раіфа з турмы. Гэтай тэме была прысвечана адна з дыскусій канферэнцыі.

    Якая дыпламатыя больш эфектыўная ў такіх выпадках ­– ціхая альбо публічная? Галоўная выснова: які б фармат дыпламатыі ні ўжываўся, самае галоўнае – свабода чалавека. Не абавязкова лаўрэата нейкай прэміі – любога чалавека, які адбывае пакаранне за свае перакананні.

    “Нам патрэбныя такія людзі, як вы”

    – У выступе прэзідэнта Еўрапарламента Марціна Шульца быў сфармуляваны, напэўна, самы галоўны мэсыдж канферэнцыі. Ён шмат казаў пра неабходнасць пераадолення нянавісці ў грамадстве, у тым ліку ў Еўропе, пра недапушчальнасць падзелу грамадства па рэлігійна-этнічных прыкметах.

    Многія людзі шукаюць прытулку ў ЕС, мараць пра Еўропу. Але ў ЕС не маглі нават уявіць сабе такой трагедыі, як тэракты 22 сакавіка ў Бруселі. “Мы сутыкнуліся з тымі, хто спрабуе парушыць фундаментальныя каштоўнасці. Таму нам патрэбныя такія людзі, як вы”, – звярнуўся спадар Шульц да лаўрэатаў Сахараўскай прэмі. Так, існуе сетка для абмену інфармацыяй паміж лаўрэатамі, але патрэбны больш выразны голас, больш актыўная пазіцыя лаўрэатаў у якасці “пасланнікаў міру”, падкрэсліў ён.

    Я выказала думку, што Сахараўскія лаўрэаты могуць і самі выступаць ініцыятарамі пэўных тэматычных слуханняў у Еўрапарламенце. Таму варта пашыраць нашы кантакты, умацоўваць гарызантальныя сувязі.

    30 гадоў – значны перыяд. Людзей, уганараваных за адстойванне свабоды слова, ужо шмат, і нам трэба аб’ядноўваць нашы намаганні.

    Каго цікавяць нашы “хранічныя хваробы”?

    –  З аднаго боку, канечне, праблемы Беларусі блякнуць на фоне гарачых кропак, дзе ліецца кроў. А з другога – мы ўсё ж жывем у палоне стэрэатыпаў. Калі існуе пераслед, калі правы чалавека ў дзяржаве не з’яўляюцца каштоўнасцю, гэта не абавязкова мусіць быць звязана з крывёю, стрэламі, вайной…

    Сучасныя рэжымы ўмеюць прыстасоўвацца да сітуацыі. Але іх сутнасць адна – прадухіліць распаўсюд інфармацыі, якая можа нанесці шкоду ўстойлівасці гэтых рэжымаў.

    Я думаю, што наша краіна – якраз яскравы прыклад жадання кантраляваць інфармацыю, у тым ліку ў інтэрнэце. Для нашых уладаў гэта прынцыпова. Узгадаць хаця б нядаўняе выказванне кіраўніка дзяржавы пра неабходнасць стварэння глабальнага механізму  рэгулявання інтэрнэту з выкарыстаннем кітайскага досведу...

    Кардынальна інакш выглядае пазіцыя ЕС па гэтым пытанні. На канферэнцыі не раз гучала, што Еўрасаюз кіруецца прынцыпамі адкрытага доступу да інтэрнэту і сам выступае гарантам свабоды выказвання. Гаварылася, што некаторыя заходнія кампаніі злоўжываюць гандлем інструментамі кантролю за інтэрнэтам і тым самым спрыяюць рэпрэсіўным рэжымам.

    І што асноўнае – не выбар паміж бяспекай і свабодай выказвання, а баланс.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці