• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст-фрылансер Юрый Дзяшук з’ехаў з Беларусі

    Журналіст-фрылансер Юрый Дзяшук з'ехаў з Беларусі. Ён быў пад следствам.

    Пра гэта Юрый паведаміў на сваёй старонцы ў Face­book:

    «Я на волі і ў бяспецы. Нажаль, геаграфічна блізка, але маральна вельмі далёка ад роднай Беларусі і любай Бярозаўкі. Гэтая мера вымушаная, але, спадзяюся, не так доўгатэрміновая, як падаецца».

    Юрый Дзешук пералічыў шматлікія факты пераследу з боку ўладаў Бярозаўкі, Гродзенскай вобласці, якія вымусілі яго да такога кроку. Прыводзім іх, каб было бачна «асаблівае стаўленне» ўладаў Беларусі да журналістаў.

    Верасень 2020 — суд па арт. 23.34 КаАП, 4 базавых велічыні штрафу нібы за ўдзел у акцыі 25 жніўня ў Лідзе, дзе Юрый  выконваў працу журналіста.

    Жнівень — лістапад 2020 — безліч выклікаў у Лідскі РАУС, пракуратуру і інш. установы па розных надуманых прычынах.

    18 студзеня 2021 — суд над актывістам з Бярозаўскі Вітольдам Ашуркам, яму прысудзілі 5 год калоніі. Вітольд Ашурак загінуў у турме ў маі 2021 года. Вінаватыя за гэта не знойдзеныя і не пакараныя. Юрый і Вітольд былі сябрамі.

    19 студзеня 2021 года — заведзеная крымінальная справа па арт. 339 ч.2 КК РБ, Юрый Дзяшук праходзіў адзіным падазраваным з больш як паўсотні прысутных на судовым працэсе над Вітольдам Ашуркам.

    «Я нічога не выкрыкваў і не заклікаў, бо, натуральна, ў гэты час выконваў журналістскую працу, што пацьверджана шматлікімі відэазапісамі», — гаворыць Юрый.

    20 — 23 студзеня 2021 — заключаны ў Лідскі ІЧУ па гэтай жа крымінальнай справе.

    Новы віток ціску: у журналіста Юрыя Дзяшука прайшоў ператрус, забралі камп’ютар, ноўтбук, дзве відэакамеры і тэлефон

    3 — 5 лютага — ізноў ІЧУ, але ўжо па 23.34 нібы за несанкцыянаванае масавае мерапрыемства і пікетаванне ў залі суда, на тым жа паседжанні. У выніку — 50 базавых велічынь штрафу, на той час 1450 рублёў. 

    Студзень — травень 2021 — безліч выклікаў у СК, РАУС, допыт КДБ, два вобшукі (ноутбук, 2 відэакамеры, тэлефон, носьбіты інфармацыі так і не вернутыя), дактыласкапія, ДНК, прагон праз паліграф і інш.

    Красавік — чэрвень  2021 — «Стаў надзвычай цікавай асобай для падатковай з нездаровай з іх боку зацікаўленасцю да ўсяго майго асабістага жыцця за апошнія 11 год, пачынаючы ад перасячэння мною мяжы з Украінаю у якіх небудзь Макранах яшчэ за часамі цара Гароха, сканчваючы папаўненнем рахунка мабільнага тэлефона на 3 рублі і 43 капейкі 25 кастрычніка 2017 года», — гаворыць Юрый.

    Верасень — кастрычнік  2021 года — Зноў выклікі, званкі, позвы.

    3 снежня 2021 года — чарговы, трэці за год, вобшук, даставілі ў СК. Там паведамілі, што справа аб працэсе супраць Вітольда Ашурка па арт. 339 ч. 2 КК распачатая ізноў, але ўжо вышэйшымі органамі, назначаныя новыя экспертызы, новая следчая група і, на гэты раз, падазраваныя — некалькі чалавек з тых паўсотні, хто быў у судзе. Папярэдняе раследванне прайшло, экспертызы і следства не выявілі ў дзеяннях Дзешука складу злачынства, і справа была закрытая, што цалкам лагічна.

    «Тым часам, разумеючы, што нам абмежаваны выезд з краіны і, маючы непацверджаную інфармацыю, што на гэты раз следства павіннае скончыцца так як трэба Молаху, а выбар з тых, хто мусіць быць чарговымі ахвярамі застаўся невялікі,  сярод іх ў спісе фігуруе і маё імя, цягам некалькіх дзён я быў вымушаны прыняць самае складанае ў жыцці рашэнне. Пасля  ваганняў «так ці не», прыняццём канчатковага рашэння і тым, як я з адным заплечнікам пераступіў парог хаты, было некалькі гадзінаў на зборы. Нікому, акрамя тых, хто вымусіў мяне і не толькі мяне пайсці на такі крок, не пажадаю гэтага перажыць. Важна адно — мы ўсе ў любым разе вернемся!», — кажа Юрый Дзяшук.

    Выехаць дапамагала каманда Bysol.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці