Журналістаў-расследавальнікаў з «Бюро Медыя» абвясцілі ў міждзяржаўны вышук
26 ліпеня 2024
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Журналістаў-расследавальнікаў з «Бюро Медыя» абвясцілі ў міждзяржаўны вышук. Інфармацыю пра гэта «Медыязона» знайшла ў расійскай базе вышуку МУС.
У вышук аб’яўлены журналісты Аляксандр Ярашэвіч, Аляксей Карпека і Вольга Альхіменка.
З гэтага вынікае, што журналісты сталі фігурантамі крымінальных справаў, удакладняе «Бюро». Паводле інфармацыі саміх расследавальнікоў, крымінальныя справы ўзбуджаныя па «экстрэмісцкіх» артыкулах.
«Крымінальны пераслед каманды «Бюро» мы расцэньваем як рэакцыю на нашыя расследаванні і як спробу ціску дзеючай улады на незалежную журналістыку», — пракаментавалі навіну калегі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў