Журналістку «Белсата» выклікаюць на допыт у СК паводле крымінальнай справы пра пратэсты
17 ліпеня 2020
Яе затрымлівалі на акцыі 14 ліпеня.
З’явіцца на допыт у СК яна павінна 20 ліпеня а 10:00.
Кацярыну Андрэеву выклікаюць у якасці сведкі паводле справы, распачатай паводле арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).
Журналістка «Белсату» вяла стрым 14 ліпеня з масавых пратэстаў супраць нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі ды Валеры Цапкалы.
АМАП гвалтам затрымаў журналістку і закінуў у мікрааўтобус. Праз некалькі гадзін яе вызвалілі.
15 ліпеня стала вядома, што СК распачаў крымінальную справу паводле арт. 342 КК за пратэсты напярэдадні ўвечары. Затрыманыя чатыры чалавекі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Перастаў адкрывацца сайт «Народнай Волі»
24.05.2024
КДБ прызнаў «экстрэмісцкімі фарміраваннямі» медыяпраекты Media IQ і «Обычное утро»
25.06.2024
ЕЗ заклікае Google і Facebook прасоўваць незалежныя беларускія медыі
08.01.2024
Дырэктара тэлекампаніі «Гродна» звольнілі за п’яную язду — Hrodna.life
24.01.2024