• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На галоўнай старонцы БТ – ні слова, на сайце БелТА – у самым нізе старонкі

    Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" прааналізавала, як беларускія СМІ асвятлялі ўручэнне першай для нашай краіны Нобелеўскай прэміі.

    Пра тое, што ніводны дзяржаўны тэлеканал не пакажа прамую трансляцыю нобелеўскіх урачыстасцяў, стала вядома яшчэ на мінулым тыдні. З гэтай нагоды шматлікія грамадскія пляцоўкі ў Мінску і рэгіёнах паспелі прапанаваць супольныя бясплатныя прагляды падзей 7 і 10 снежня.

    Аднак яшчэ большай здзіўленне ў грамадскасці выклікала амаль поўная адсутнасць ў дзяржаўных СМІ інфармацыі пра ўручэнне Нобелеўскай прэміі беларусцы.

    На сайце галоўнага нацыянальнага інфармагенцтва «БелТА» навіна пра ўзнагароджанне Святланы Алексіевіч апынулася ў самым нізе старонкі ў раздзеле “Культура”. Каб убачыць яе, чытачам трэба было зрабіць ажно 13 скролаў уніз.

    Раніцай у пятніцу інфармацыя з галоўнай старонкі сайта наогул знікла.

    Сайт Белтэлерадыёкампаніі пайшоў яшчэ далей – цягам вечара 10 снежня прозвішча Алексіевіч на галоўнай старонцы так і не з’явілася. Галоўнымі падзеямі дня былі названыя Міжнародны турнір па мастацкай гімнастыцы, паездка Аляксандра Лукашэнкі ў Туркменістан і візіт у Мінск еўрапейскіх трансплантолагаў.

    Вельмі адметна на гэтым фоне паказаў сябе тэлеканал “ОНТ”. Інфармацыя пра ўзнагароджанне Алексіевіч выйшла другой навіной выпуску а 20:30 і заняла месца сярод трох галоўных падзей на сайце.

    У той жа час, амаль усе асноўныя недзяржаўныя грамадска-палітычныя масмедыя транслявалі стакгольмскія мерапрыемствы трымалі тэму ўручэння Нобеля галоўнай падзеяй дня на сваіх сайтах. Сярод іх – TUT.by, Onlin­er, “Белсат”, “Радыё Свабода”, “Наша Ніва”, “Комсомольская правда” в Беларуси” і многія іншыя.

    Апроч трансляцыі, недзяржаўныя выданні 10 снежня прысвяцілі ўзнагароджанню Святланы Алексіевіч ад трох да дзесяці матэрыялаў кожнае.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці