• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сетка Дамоў правоў чалавека заклікае неадкладна расследаваць забойства Шарамета

    Ане Тусвік Бондэ, рэгіянальны менеджар па Усходняй Еўропе і Каўказскім рэгіёне нарвежскага фонда “Дома правоў чалавека”, заклікала ўкраінскія ўлады неадкладна расследаваць забойства журналіста Паўла Шарамета.

    Пра гэта гаворыцца ў заяве, якую распаўсюдзіла 28 ліпеня Сетка Дамоў правоў чалавека.

    Паміж 1 і 20 ліпеня 2016 года, ва Украіне быў зафіксаваны 41 замах на журналістаў ва Украіне, паводле інфармацыі міжнароднага праекта “Map­ping media free­dom”. Украінская ўдзельніца праекта Таццяна Пячончык, кіраўніца Цэнтра правоў чалавека, падкрэслівае: атмасфера беспакаранасці, якая пануе на сёння ва Украіне, толькі распальвае агрэсію супраць журналістаў. Яна параўноўвае гэтае забойтсва з забойствам Юрыя Гангадзэ ў 2000‑м годзе. “Выканаўцы забойства Гангадзэ – у турме, але замоўцы змаглі пазбегнуць адказнасці, бо раследаванне не змагло выявіць іх і пакараць. Такая беспакаранасць будзе далей распальваць злачынствы і гвалт супраць журналістаў”.

    “Індэкс цэнзуры” пералічвае выпадкі замахаў на журналістаў ва Украіне. Па падліках экспертаў, адно з трох парушэнняў адбываецца ў Кіеве, і адно з трох парушэнняў адбываецца з‑за дзеянняў прадстаўнікоў улады. Апроч таго, узрасла колькасць перададзеных у суд спраў, звязаных з парушэннямі правоў журналістаў: у мінулым годзе іх было 11, у гэтым годзе – ужо 12.

    Таццяна Пячончык звяртае ўвагу на публікацыю на сайце “Міратворца” спісу журналістаў з асабістымі дадзенымі, акрэдытаваных у Данецку і Луганску, якіх сайт назваў саўдзельнікамі тэрарыстаў. Гэтае ачарненне прывяло да таго, што многія журналісты сталі атрымоўваць пагрозы праз емэйлы і тэлефонныя званкі. Менавіта ў маі адбылася найбольшая колькасць фізічных замахаў на жураналістаў – у Кіеве, Херсоне, Марыупалі, Мікалаеве, Запарожжы, Харкаве, Марганцы, Зорным.

    13 чэрвеня журналісты ў Бердзянску звярталіся да пракуратуры з калектыўным лістом, пасля замахаў на аператараў тэлеканала “Юг” людзей у камуфляжнай форме са сцягамі “Арміі годнасці”. 2 чэрвеня лідар арганізацыі Віталь Аляшко намякаў у сацсетках на тое, што з Бердзянскім тэлеканалам можа здарыцца тое ж самае, што і з тэлеканалам “Інтэр” у Кіеве”: 2 чэрвеня невядомыя ў масках здзейснілі падпал каля ўвахода ў офіс канала.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці