• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праваабаронцы патрабуюць забяспечыць правы і працэсуальныя гарантыі затрыманага блогера Пальчыса

    Беларускія праваабаронцы патрабуюць ад уладаў забяспечыць працэсуальныя гарантыі і правы затрыманага блогера Эдуарда Пальчыса, вядомага як Джон Сільвер.

    Эдуард Пальчыс

    Адпаведная заява размешчаная на сайце закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна». У заяве адзначаецца, што рэдактар сайта www.1863x.com Эдуард Пальчыс быў затрыманы на тэрыторыі Расіі і экстрадаваны ў Беларусь, дзе яму выстаўленыя абвінавачанні на падставе ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай і рэлігійнай варожасці) і ч. 2 арт. 343 (распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў) Крымінальнага кодэкса.

    «Па нашай інфармацыі, да Эдуарда Пальчыса не дапускаюць адваката», — адзначаюць праваабаронцы. Яны звяртаюць увагу на тое, што Канстытуцыя Беларусі і міжнародныя нормы, у тым ліку Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, гарантуюць правы чалавека на абарону. Гэта азначае у тым ліку магчымасць бесперашкодных і канфідэнцыйных сустрэч з адвакатам, неабмежаваных па частаце і працягласці, гаворыцца ў заяве.

    Праваабаронцы нагадваюць пра абсалютную забарону на катаванні ў адпаведнасці з артыкулам 7 Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, а таксама падкрэсліваюць, што на час знаходжання ў зняволенні ўся адказнасць за асабістую недатыкальнасць, фізічны і псіхалагічны стан здароўя затрыманага ўскладзеная на ўлады Беларусі.

    У сувязі з гэтым аўтары заявы патрабуюць гарантаваць Пальчысу, якога трымаюць у СІЗА Жодзіна, права на абарону і неадкладна дапусціць да яго адваката, а таксама забяспечыць належныя ўмовы ўтрымання і абыходжання, якія не з‘яўляліся б жорсткімі, бесчалавечнымі і не зневажалі годнасць, а таксама адпавядалі міжнародным стандартам утрымання зняволеных.

    У красавіку ў Мінску быў створаны грамадскі камітэт па вызваленні Эдуарда Пальчыса, куды ўвайшлі больш за дзесяць чалавек, у тым ліку вядомыя палітыкі Павел Севярынец, Дзмітрый Дашкевіч, Андрэй Дзмітрыеў. 7 чэрвеня стала вядома, што затрыманы экстрадаваны ў Беларусь.

    Нагадаем, пра затрыманне ў Расіі грамадзяніна Беларусі Эдуарда Пальчыса, ананімнага стваральніка сайта 1863x.com, вядомага пад нікам Джон Сільвер, стала вядома ў канцы студзеня гэтага года. Пазней высветлілася, што ён знаходзіцца ў турме Бранска — пра гэта паведаміла расійскае выданне «Спутник и погром» («СиП»). У артыкуле «Як этнічны паляк дапамагаў беларусам будаваць антырускі нацыяналізм: павучальная гісторыя» ў прыватнасці адзначалася: «Заснавальнік галоўнага русафобскага рэсурсу экс-БССР — 25-гадовы ўраджэнец заходнебеларускага горада Ліда, каталік-практык, этнічны паляк Эдуард Аляксандравіч Пальчыс. У Расію Пальчыс паехаў <…> у пошуках працы. Не змог атрымаць ва Украіне палітычны прыстанак». Паводле інфармацыі «СиП», беларус быў затрыманы 23 студзеня гэтага года ў Бранскай вобласці пры перасячэнні расійска-ўкраінскай мяжы.

    Сайт 1863х.com створаны каля двух гадоў таму. На ім публікаваліся палітычныя тэксты, нярэдка з крытыкай уладаў Беларусі і Расіі. Стваральнік рэсурсу вёў яго на ўмовах поўнай ананімнасці. Адзіным сродкам сувязі з рэдактарам быў інтэрнэт, з дапамогай якога ён меў зносіны з аўтарамі і даваў інтэрв‘ю. У лістападзе 2015 года Джон Сільвер напісаў: «Роўна паўгода таму, 5 мая 2015 года, я быў затрыманы аператыўнай групай спецслужбаў, месяц правёў у «псіхушцы», на мяне завялі дзве крымінальныя справы, і ў пачатку кастрычніка 2015-га мне давялося пакінуць Беларусь». Вядома, што апошнім часам ён знаходзіўся ва Украіне. З таго часу сайт не абнаўляўся.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці