• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Алег Трусаў: У маёй кнізе няма цытат, якія зачытвалі на расійскім ТБ

    Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў пракаментаваў перадачу «Час пакажа» на расійскім Першым канале. У праграме актыўна цытавалася і абмяркоўвалася кніга «Гісторыя сярэднявечнай Еўропы V—ХV ст.» Алега Трусава. «Але мы сапраўдныя рускія, а не тыя, што з’явіліся ў 1497 годзе. Яны — татары», — зачытвалі ў эфіры вытрымкі з кнігі.

    «Самае смешнае, што тых цытат у кнізе няма, — смяецца Алег Трусаў. — Яны селі ў галёшу па поўнай. Гэта як савецкая прапаганда, якая не чытала, але асуджае. Гэтак і яны не чыталі маю кнігу.

    Дадзеная цытата — гэта гумар з аднаго з маіх інтэрв’ю. Некалі Лукашэнка сказаў, што мы «рускія са знакам якасці», ён часта інтуітыўна, не ведаючы нават кажа правільныя рэчы, таму я развіў гэтую цытату, пажартаваў. Хай яны знойдуць, дзе я пішу такое ў кнізе?»

    Алег Трусаў кажа, што расійскія тэлевізійнікі абрывалі ягоны тэлефон, званілі разоў дзесяць. «Прапаноўвалі аплаціць самалёт, гатэль. Я растлумачыў, што заняты, магу прыехаць у канцы снежня, а яшчэ лепш у пачатку студзеня. Не, мы вас запланавалі на цяпер. Як гэта запланавалі? Кажу, давайце ў Мінску запішам, ці па скайпе. Не, ні ў якую».

    Па словах спадара Трусава, у эфір таксама клікалі іншых вядомых гісторыкаў і не толькі — Валянціна Голубева, Анатоля Тараса, Уладзіміра Коласа, Сяргея Харэўскага, аднак усе яны адказалі адмовай.

    Кніга «Гісторыя сярэднявечнай Еўропы V—ХV ст.» выйшла накладам 300 асобнікаў. На сённяшні дзень яна разышлася цалкам. «Да канца года плануем перавыдаць яшчэ 100–150 асобнікаў, а пасля выкладзем падручнік у адкрыты доступ у інтэрнэт», — кажа гісторык.

    Спадар Трусаў таксама пастаянны ўдзельнік падобных шоу на беларускіх тэлеканалах, мы папрасілі яго параўняць убачанае. «На гэтым фоне Гігін проста святы чалавек, ён ніколі не скатваецца да абразаў, боек. А яшчэ Гігін напрыканцы дае 30 секунд кожнаму, якія ніколі прынцыпова не абразае. Ды і Гігін — гэта ж наш чалавек, вучань Валянціна Голубева. Ён выдатна веде беларускую гісторыю, а тое, што мае іншыя погляды, дык гэта і ёсць дэмакратыя».

    «У Расіі цяпер крызіс жанру. Ім патрэбная маленькая пераможная вайна, — працягвае Трусаў. — Таму яны і звяртаюць увагу, то на Беларусь, то на Прыбалтыку. Лукашэнка — малайчына. Ён паказаў, што самастойны палітык, а не марыянетка, не васал. У Расіі ўсе думалі, што ў Беларусі будзе база вайсковая, а Лукашэнка знайшоў знайшоў мужнасць адмовіць. Тое самае было і з прызнаннем Крыма, Асеціі і Абхазіі».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці