• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Заява Агнешкі Рамашэўскай-Гузы ў справе далейшай працы «Белсату»

    Дырэктар «Белсату» Агнешка Рамашэўская-Гузы выступіла з заяваю адносна далейшага функцыянавання тэлеканалу ды ў сувязі з заявамі міністра замежных справаў Польшчы Вітольда Вашчыкоўскага, які распавёў пра пераход каналу ў інтэрнэт, а журналістаў на TVP Polonia.

    У сувязі з учорашнім інтэрвʼю міністра замежных справаў Польшчы Вітальда Вашчыкоўскага парталу «Wpolityce.pl» і атрыманай раней інфармацыяй заяўляю наступнае:

    1. Тэлеканал «Белсат» працуе, як і раней, і будзе працягваць працу да часу, пакуль кіраўніцтва TVP не пастановіць змяніць рэжыму працы.

    2. Канцэпцыя, апісаная міністрам Вашчыкоўскім у інтэрвʼю, для мяне новая і нечаканая.

    3. Дасюль у TVP дыскутавалі над канцэпцыяй стварэння адзінкі «TVP Zagrani­ca» («Замежжа»). Гэта мелася быць адзінка, што спалучала б каналы, якія транслююць асобна і якія скіраваныя на гледача за межамі Польшчы. Гэта новая структура таксама б кантралявала прадукцыю пэўнага праграмнага зместу. У склад такой адзінкі, паводле праекту, меліся ўваходзіць рэструктурызаваная і дапасаваная да розных чаканняў гледачоў у розных частках свету «TVP Polo­nia» ды «Белсат», які б распачаў паралельную працу над новым, дадатковым расейскамоўным каналам і адзінкаю, адказнаю за англамоўную (магчыма, нямецкамоўную) прадукцыю для будучай TV – V4 (гэтак званае «Вышэградскае Тэлебачанне»).

    4. Я была ініцыятаркаю гэтага праекту і рэпрэзентоўвала яго на конкурсе на пасаду кіраўніка TVP ды ведаю, што поўнае ўвядзенне гэтак сурʼёзнага праекту было запланаванае на паўтара года і патрабавала дадатковых кансультацыяў адносна фінансавання ды ўкладання сродкаў.

    5. У сувязі з тым, што канцэпцыя, пададзеная міністрам Вітальдам Вашчыкоўскім, моцна адрозніваецца ад праектаў, якія дасюль абмяркоўваліся, а таксама ад рэальных праграмных і тэхнічных умоваў, лічу абавязковым правесці сурʼёзную дыскусію на прафесійным узроўні, якая патлумачыць сітуацыю ды развяжа пытанне пра планы TVP пра трансляцыю для замежжа і супрацу ў гэтым кірунку з Міністэрствам замежных справаў Польшчы ды іншымі дзяржаўнымі ўстановамі і грамадскімі медыямі.

    Агнешка Рамашэўская-Гузы, дырэктар тэлебачання «Белсат».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці