• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Што такое «Белсат» і колькі беларусаў яго глядзіць? Белсатаўцы апублікавалі статыстыку

    Усё, што трэба ведаць пра першы незалежны тэлеканал у Беларусі.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/img_20161217_124710-692x390.jpg

    Хто і як фінансуе «Белсат»?

    Спосаб рэалізацыі місіі «Белсату» і абʼём фінансавання штогод зацвярджаецца міністрам замежных справаў з улікам рэкамендацыяў Дарадчай праграмнай рады, ў якую ўваходзяць прадстаўнікі МЗС Польшчы і TVP (польскае дзяржаўнае тэлебачанне).

    Фінансавую ды інфраструктурную (студыі) дапамогу тэлеканалу аказвае TVP. Частка бюджэту нашага тэлеканалу – замежныя гранты.

     

    Колькі каштуе «Белсат» і «Russia Today»?

    Гадавы бюджэт «Белсату» складае каля 26 млн злотых (11 700 000 дэнамінаваных беларускіх рублёў) з іх 17 млн – сродкі, якія выдзяляе МЗС (каля Br 7 650 000). Гадавы бюджэт прапагандысцкага тэлеканалу «Rus­sia Today» каля € 307 мнл. Гадавы кошт «Белсату» – 5 дзён працы «Rus­sia Today»!

     

    «Белсат» у космасе і ў інтэрнэце

    Тэлеканал вяшчае праз спадарожнік Astra 4A 19,5 гадзінаў штодня. Геаграфічны ахоп – уся Еўропа.

    Акрамя таго, наш наўпроставы эфір можна глядзець праз «YouTube». Усе праграмы, якія выходзяць у эфір даступныя на belsat.eu. Дарэчы, неўзабаве мы плануем запусціць 2 расейскамоўныя перадачы. Адна будзе прысвечаная міжнародным навінам, а другая – забаўляльная. Нашая інтэрнэт-старонка працуе на чатырох мовах: беларускай, польскай, расейскай і ангельскай.

     

    Місія «Белсату»

    Галоўная мэта тэлеканалу – паказваць рэальную і праўдзівую беларускую рэчаіснасць. Але наша хата не з краю і таму мы звяртаем асаблівую ўвагу на падзеі ў суседніх з Беларуссю краінах і на тое, што адбываецца ў свеце.

     

    Хто робіць «Белсат»?

    На «Белсаце» па абодва бакі мяжы працуе каля 170 асобаў. За 9 гадоў больш за 300 журналістаў прайшлі стажыроўку на нашым тэлеканале. Некаторыя далучыліся да нашай каманды. У 2016 годзе за выкананне сваёй працы журналісты «Белсату» атрымалі штрафы на суму 17 500 дэнамінаваных беларускіх рублёў.

     

    Колькі людзей нас глядзіць?

    Паводле даследавання групы кампаніяў SATIO «Белсат» глядзіць 4,7 % беларусаў. 2,7 % глядзяць рэгулярна (часцей за адзін раз у тыдзень).

    Паводле сацыялагічнага цэнтру «ЗЕРКАЛО-ИНФО» 22 % дарослых беларусаў маюць доступ да спадарожнікавага тэлебачання. Палова ўладальнікаў спадарожнікавых талерак дэкларуюць, што глядзяць «Белсат».

    Варта адзначыць, што даследаванні аўдыторыі «Белсату» мелі характар анкетавання. Дакладных тэлеметрычных звестак у нас няма.

    Для агульнай арыентацыі прапануем азнаёміцца з вынікамі тэлеметрычных даследаванняў аўдыторыі польскіх дзяржаўных тэлеканалаў, якія можна знайсці ў кабельных сетках, або глядзець як наземнае тэлебачанне (TVPINFO).

    • TVPINFO – 3,1 % (ад усёй патэнцыйнай аўдыторыі)
    • TVN24 – 3,5 %
    • TVP Polo­nia – 0,18 %
    • TVP3 – 0,93 %

    Крыніца: тэлеметрычнае даследаванне кампаніі «Nielsen Pol­s­ka»

     

    «YouTube» і сацсеткі

    Наш youtube-канал мае 19,6 млн праглядаў. У нас ёсць польскі, беларускі і ангельскі плэйліст. На «Face­book’у» у нас 23 000 падпісчыкаў і іх колькасць стала расце. У мінулым месяцы 1 546 425 чалавек бачылі нашыя пасты на «Face­book’у». За лістапад мы сабралі 247 000 лайкаў. 284 000 разоў нашымі навінамі ды артыкуламі падзяліліся. Паказнік па відэа ў «Face­book’у» за мінулы месяц каля 300 000 праглядаў.

    Акрамя таго мы маем расейскую ды польскую версію «Face­book’у».

    Асаблівай папулярнасцю наш кантэнт карыстаецца ў сацсетцы «Однокласники», дзе некаторыя нашыя відэасюжэты сабралі па 700–800 тыс праглядаў.

    Наш беларускамоўны профіль на «Twitter’ы» (17 000 падпісчыкаў) за апошні месяц сабраў 367 000 клікаў. Ангельскі профіль на «Twit­ter’ы» мае 3 900 падпісчыкаў. Польскі – 3000. У «Insta­gram’e» нас лайкае 2700 асобаў. У vk.com – 8300.

     

    Дакументалістыка і ўзнагароды

    Нашыя дакументальныя фільмы паказвае польскае дзяржаўнае тэлебачанне. Дакументалістыка «Белсату» заваявала 45 узнагародаў.

    Увесь спіс узнагародаў па спасылцы.

     

    «Белсат» у кабельных сетках

    «Белсат» можна глядзець амаль ва ўсіх кабельных сетках Польшчы і Украіны.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці