• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Тэлезорка Каця Пытлева нарадзіла двойню

    Вядомая тэле- і радыёвядучая Кацярына Пытлева нарадзіла двойню — пры гэтым яны блізняты і рознага полу. Гэтай цудоўнай навіной Кацярына падзялілася ў сваім Facebook.

    «Адбылося! Гадзіну таму мы з Aляксеем сталі шчаслівымі бацькамі двайнят:) Цудоўнага хлопчыка Яна і дзяўчынкі Міры! Дзякуй Сусвету і дактарам «Маці і дзіця» за гэты цуд:) а яшчэ новаспечаным бабулі і дзядулі за дапамогу на ўсіх этапах! Цяпер я дакладна ведаю, што ніколі нельга апускаць рукі, а цуды дзесьці побач з адчаем, — падзялілася эмоцыямі Кацярына.

    Допіс пра «апусканне рук» прысутнічае не дарма — сям’я доўга не магла завесці дзіця. З‑за заняткаў дзюдо Кацярына мела неасцярожнасць часта сядзець на халоднай падлозе, што пасля адбілася на здароўі. Пра няўдалыя спробы зацяжарыць Кацярына расказвала сайту kp.by.

    Пасля некалькіх няўдалых сробаў сям’я вырашыла правесці працэдуру ЭКА. Па словах тэлевядучай, такая працэдура ў Беларусі каштуе сем’ям ад 2 да 5 тысяч даляраў. У выніку пад пільнай увагай дактароў у сям’і нарадзілася двойня!

    Кацярына Пытлева — спявачка, рэжысёр кліпаў, аўтарка музыкі і тэкстаў, вядучая тэле- і радыёпраграм. Нарадзілася ў 1983 у Мінску, скончыла біялагічны факультэт БДУ. Лідар і вакалістка гурту «Клёндайк». Працавала ў шматлікіх беларускіх і замежных медыя, а цяпер з’яўляецца вядучай жывога эфіру Radius FM.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці