• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    BYSOL запусціў Экстранны збор для вызваленых 16 верасня 2026 года

    16 верасня 2026 года на волю выйшла 25 беларускіх палітвязняў. BYSOL адкрывае экстранны збор у іх падтрымку.

    Мэта — выплаціць як мінімум па €1 000 кожнаму чалавеку ў межах праграмы падтрымкі палітвязняў і вызваленых. Гэтыя сродкі спатрэбяцца на арэнду жылля, медыцынскую дапамогу, аднаўленне дакументаў, побытавыя выдаткі.

    Акрамя матэрыяльнай падтрымкі, гэта важны жэст салідарнасці і чалавечага ўдзелу. У зняволенні людзям гадамі ўнушаюць, што пра іх забыліся і нікому не цікавы іх лёс. Наша агульная падтрымка дапаможа вярнуць пачуццё ўласнай годнасці, адчуванне апоры і сувязі з людзьмі, якія іх чакалі.

    Каб атрымаць дапамогу з Экстраннага збору, трэба запоўніць форму або непасрэдна звярнуцца ў BYSOL да 16 сакавіка 2027 года. 

    Незапатрабаваныя да 16 сакавіка 2027 года сродкі з экстраннага збору будуць раўнамерна размеркаваныя сярод тых палітвязняў з групы вызваленых 16 верасня 2026, хто звярнуўся па дапамогу (пацвердзіў жаданне атрымаць дапамогу).

    Збор будзе актыўны да 16 кастрычніка 2026 года. Мэта збора — 25 тыс еўра.

    Сума пададзеная з улікам камісій банка і плацёжных сістэм.

    Сума: €25 000

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.