• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Падарожжа дылетанта» вяртаецца ў эфір на TUT.BY + першы выпуск

    Вядомы беларускі праект пра падарожжы — «Падарожжа дылетанта» — разам з нязменным аўтарам і вядоўцам Юрыем Жыгамонтам вяртаецца ў эфір. Гэтым разам праект будзе выходзіць на партале TUT.BY. Вяртанне ў эфір адбылося праз замежжа: упершыню за гісторыю праекта пан вядоўца выехаў з Беларусі, каб з нагоды 500-годдзя першай беларускай друкаванай Бібліі распавесці пра Прагу Францыска Скарыны.

      https://baj.media/sites/default/files/event/preview/dyletant_szylaviczy.jpg

    Пражская серыя складаецца з двух выпускаў, першы вы бачыце сёння, а другі выйдзе праз тыдзень — 7 лютага. Пасля паездкі ў Чэхію самы знакаміты дылетант вернецца да падарожжаў па Беларусі з новымі накірункамі і цікавымі фактамі. Цяпер «Падарожжа дылетанта» ствараецца пры падтрымцы vel­com і будзе выходзіць на партале TUT.BY два разы на месяц.

    «Падарожжа дылетанта» упершыню накіравалася за межы Беларусі, каб распавесці пра тыя мясціны, дзе калісьці жыў і працаваў беларускі першадрукар Францыск Скарына. У праграме паказаны той самы будынак, дзе, па меркаваннях навукоўцаў, выйшла у свет першая друкаваная кніга на беларускай мове, а таксама шмат іншых месцаў, звязаных з вядомым асветнікам і гуманістам.

    — Праграма існуе ўжо больш за 15 год. За гэты час, канешне, адбылося імклівае развіццё новых тэхналогій. І мне разам з маей камандай хацелася, каб як мага больш беларусаў працягвалі глядзець перадачу і адкрывалі яе для сябе, — адзначыў Юрый Жыгамонт. — Новы фармат і рэсурс, на якім будзе выходзіць праграма, адкрывае перад ёй новыя вялікія магчымасці. Таму я вельмі ўдзячны партнёрам — кампаніі vel­com і парталу TUT.BY — за тое, што мы змаглі зберагчы самабытнасць «Падарожжаў дылетанта», але і разам з гэтым даць новае жыцце праграме».

    Галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава сама з’яўляецца сталай глядачкай праграмы і надае ёй заслужаны статус беларускага брэнда. «Мы вельмі радыя, што цяпер зможам развіваць праект разам», — адзначыла рэдактар.

    «500-годдзе першай беларускай друкаванай кнігі Францыска Скарыны — гэта значная дата, якая заслугоўвае вялікай увагі. — адзначыў кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый vel­com Вячаслаў Смірноў. — Нацыянальная гісторыя і культура — вельмі важныя каштоўнасці для нашай кампаніі. Праграма «Падарожжа дылетанта» асабіста для мяне з’яўляецца такім скарбам, які для многіх беларусаў знаёмы з дзяцінства. Яе аднаўленне ў сучасным лічбавым фармаце дазволіць яшчэ больш пашырыць кола яе гледачоў і прыхільнікаў».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці