• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Глыбокае: зняў сюжэт пра “Захад-2017” — атрымай штраф ВІДЭА

    Глыбоцкага журналіста Змітра Лупача пакаралі штрафам у трыццаць базавых велічынь за супрацу з незалежным тэлеканалам “Белсат”. Суддзя Глыбоцкага суда Андрэй Тарасевіч прызнаў журналіста вінаватым у парушэнні артыкулу 22.9 КаАП.

    Адміністрацыйную справу супраць глыбоцкага журналіста распачаў старшы інспектар мясцовага РАУС Сяргей Цырбан за інтэрв’ю ў падтрымку вучэнняў “Захад-2017”.

    Адзіным сведкам на судовым працэсе быў глыбачанін Уладзімір Протас — герой гэтага сюжэту. Па яго словах, у яго да журналіста няма ніякіх прэтэнзій і, каб не міліцыя, у гэтай справе ён бы не ўдзельнічаў. Як кажа спадар Протас, ён сам бы ніколі ў міліцыю не пайшоў па гэтай справе, бо “з галавой яшчэ сябруе”.

    Перад складаннем пратакола на незалежнага журналіста з міліцыі яму патэлефанавалі дадому, сказалі, што ён стаў “зоркай інтэрнэту” і пераканалі даць паказанні.

    Як зазначыў Уладзімір Протас на судзе, ён сам падышоў да журналіста выказаць сваё меркаванне. Казаў, што гэта было ў нядзелю 27 верасня.

    У сваю чаргу Зміцер Лупач адзначыў, што 27 верасня да абеду ў Глыбокім на цэнтральнай плошчы адбывалася свята, прымеркаванае да дня ведаў і кветак. На плошчы было шмат людзей і ўдзельнікаў мерапрыемства, а на відэасюжэце бачна, што плошча ў гэты дзень пустая.

    Калі суддзя Андрэй Тарасевіч намагаўся высветліць канкрэтную дату, журналіст сам назваў яе. Запіс спадара Уладзіміра Протаса адбываўся напярэдадні 27 верасня, у суботу. За гэта і ўчапіўся суддзя, калі агучваў вырак — 30 базавых велічынь штрафу.

    Але, як кажа незалежны журналіст Зміцер Лупач, ён такога выраку і чакаў, на апраўданне і не спадзяваўся:

    Таму што ў нас гэта ўжо тэндэнцыя, яшчэ ніводнага апраўдальнага выраку не было за ўсе гэтыя гады. Адзінае, на што я спадзяваўся, гэта тое, што справу адправяць на дапрацоўку. Але суддзя выйшаў на абвешчаны двуххвілінны перапынак, які доўжыўся 10 хвілін, і агучыў такі прысуд. Напэўна, вырашылі, што трэба адразу заканчваць.

    Па словах Змітра Лупача, зараз бачна, што ідзе ціск на тых журналістаў, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам “Белсат” і, на яго думку, ціск будзе ўзмацняцца. Зміцер тлумачыць гэта тым, што пасля вясенніх пратэстаў узрасла папулярнасць незалежнага тэлеканала “Белсат”. Тым больш людзі цяпер асабліва чытаць не хочуць, прасцей паглядзець відэа.

    Глыбоцкі суд ужо другі раз цягам года вінаваціць незалежнага журналіста Змітра Лупача ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ з‑за сюжэтаў, паказаных на тэлеканале “Белсат”. У траўні суддзя Людміла Вашчанка прысудзіла журналісту штраф таксама памерам 30 базавых (690 рублёў).

    Як кажа выдавец газеты “Вольнае Глыбокае” Уладзімір Скрабатун, мы жывём у такой дзяржаве, у якой і жывём. І якія законы прынялі, па такім і жывём. І ходзяць людзі на выбары або не ходзяць, але ж абіраюць дэпутатаў, якія і прымаюць гэтыя законы. На яго думку, яны надта абсурдныя. Работа без акрэдытацыі. Як кажа спадар Уладзімір, ён не чуў, каб дзе ў свеце былі такія законы. А згодна з Канстытуцыяй і Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека, кожны чалавек мае права здабываць інфармацыю і распаўсюджваць яе любым чынам.

    Дарэчы, пра гэта нагадаў і Зміцер Лупач падчас суда. Але суддзя Андрэй Тарасевіч, відаць, гэтага не пачуў і наклаў штраф на журналіста. У бліжэйшы час незалежны журналіст Зміцер Лупач збіраецца абскарджваць пастанову Глыбоцкага суда ў вышэйшай інстанцыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці