• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Навагодняя сустрэча з паэткай Нінай Лістотай — у офісе БАЖ. Запрашаем!

    Ніна Лістота — адна з самых рамантычных асобаў у беларускім журналісцкім асяроддзі. Журналістка “Звязды”, якая кожны дзень натхняе нас сваімі вершамі пра веру, каханне, час і чалавечую псіхалогію.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/25370999_569344496741801_1828485617_o.jpg

    Запрашаем на творчы вечар паэткі ў офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў!

    Ніна Лістота працуе журналісткай “Звязды”, а творы аўтаркі друкаваліся ў газеце “Літаратура і мастацтва”, часопісах “Маладосць”, “Бярозка”. Цыкл твораў Ніны Лістоты пераведзены на ўкраінскую мову Пятром Сялецкім і апублікаваны ва ўкраінскім літаратурным часопісе “Киів”.

    Ніна Лістота жыве і працуе ў Мінску. Аднак яе паэтычную творчасць добра ведаюць у родным Маладзечне. Там яе творы гучалі на многіх пляцоўках і займелі сваіх прыхільнікаў.

    Пра тое, чаму вырашыла зладзіць паэтычны выступ у Мінску, аўтарка кажа так: “Паэзія – тая жанчына, з якой мы ідзем побач усё жыццё. Колькі сябе памятаю – пішу вершы. Аднак доўгі час я лічыла, што паэзія – гэта вельмі асабістае, тое, што з’яўляецца выключна тэрыторыяй маёй душы. Таму пускаць туды некага старонняга не хацелася.

    Але з часам я прыйшла да разумення, што здольнасці дадзеныя нам не проста так. Яны могуць крыху аздобіць жыццё тых, хто апынаецца побач. Таму пачала публікаваць свае вершы, часам выступаць. Адразу атрымала шмат станоўчых водгукаў”.

    Арганізатары вечарыны абяцаюць, што зробяць усё, каб стварыць пераднавагоднюю атмасферу і разам пагутарыць з Нінай Лістотай пра літаратуру, веру і натхненне.

    Імпрэза пройдзе 27 снежня ў офісе ГА «БАЖ»
    г.Мінск, вул.Кальварыйская 16, бізнес-центр “Парус”, пакой 265
    Уваход вольны!

    Падзея на Face­book

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці