• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Названая лепшая філія ГА «БАЖ» у 2017 годзе

    У Мінску падчас выніковага сходу Рады грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя журналістаў" названая лепшая філія. Таксама ўганараваныя найбольш актыўныя кіраўнікі суполак і філій ГА "БАЖ", найбольш крэатыўныя сябры арганізацыі, асобы, якія плённа працуюць у інтарэсах нашай супольнасці. Віншуем пераможцаў і зычым не губляць імпэту ды жадання рабіць вялікія і малыя добрыя справы!

    “Лепшая філія 2017 года”

    Гомельская гарадская арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (кіраўнік — Анатоль Гатоўчыц)

    Лаўрэаты конкурсу “Лепшая філія 2017 года”

    Маладзечанская пярвічная арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (кіраўніца — Зоя Хруцкая)

     

    Віцебская суполка грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (кіраўніца — Алена Сцяпанава)

     

    Таксама дыпломы атрымалі:

    Гродзенская суполка грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (кіраўніца — Юлія Катаржынская) за рэалізацыю цікавых і актуальных праектаў у сучасным фармаце

     

    Магілёўская абласная суполка грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (кіраўнік — Барыс Вырвіч) за паспяховую рэалізацыю планаў філіі ў 2017 годзе і паслядоўную працу на згуртаванне супольнасці

     

    Таццяна Смоткіна, кіраўніца Глыбоцкай суполкі грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, за гуманістычны падыход да справы і актыўную грамадскую дзейнасць на карысць арганізацыі, супольнасці і  беларускай культуры

    Алена Насковіч, кіраўніца Лунінецкага раённага філіяла грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, за ініцыятыўнасць і крэатыўнасць, пазітыўны падыход да справы, сумленную грамадскую працу

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці