• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Год 2017 у жыцці Маладзечанскай філіі быў годам вяртання, расчаравання і надзей на лепшы 2018

    Напярэдадні навагодніх святаў прынята падводзіць вынікі года. Маладзечанская філія БАЖ пафіласофствала і расказала, годам чаго быў 2017 год у жыцці сябраў філіі.

    Алеся Птушка:

    — Год 2017 быў хіба годам вяртання і спробы звіць гняздо. Гэта мой другі год пасля вяртання ў Беларусь, і жыццё пачало ўкладвацца паволі. У  мяне ўжо не дзёргаецца вока ад фразачак тыпу “без пакеціка я вам банан не прадам!” ці “вазьміце даведку, што вам выдалі даведку”. Цяпер вока дзёргаецца ў таго, хто мне гэтыя фразачкі гаворыць. І добра, што беларускія рэаліі мяне не прыбіваюць, а мабілізуюць. Харошы год, значыць Але гэта не значыць, што наступны не будзе шчэ лепей. Будзе!)

    Зоя Хруцкая, старшыня Маладзечанскай філіі:

    — У прафесійным плане выдаўся год абнаўлення сістэмы. Здарыліся невялікія, але важныя перамены. Заўважыла, што змяненні адкрылі ўва мне нямала новага, што мне спадабалася. Зразумела, жыццё вяртае неабходных людзей, колькі б ненаціснутых выклікаў паміж вамі не было. А калі сыходзяць лішнія людзі, паветра становіцца больш празрыстым. У асабістым жыцці — я яшчэ раз стала цёткай, навучыла сына самастойна рыхтаваць дамашку, а муж вучыў мяне  розным фізічным тэрмінам і пячы блінчыкі. Так што ў сям’і атрымаўся год прыемных хваляванняў і клопатаў. А самым цёплым успамінам года застанецца паездка з мужам на «Лідбір»! І, вядома, перадапошні сезон «Гульні тронаў» 😀

    Аксана Ярашонак:

    — Сям’я: у 2017-ым наша сям’я нарэшце ўз’ядналася. Муж знайшоў працу ў Маладзечне і цяпер пераехаў з вёскі да нас, у горад. Малодшая дачка пайшла ў першы клас. Старэйшая стала шасцікласніцай.

    Праца: першы раз адгуляла кароценькі адпачынак журналіста. Хвалявалася, як гэта будзе пасля настаўніцкіх двух з паловай месяцаў. Адпачынак сапраўды прайшоў хутка, але ярка: з начоўкамі на Вілейскім вадасховішчы, сямейным наведваннем музеяў і выстаў. Увосень была вельмі запамінальная і карысная журналісцкая паездка ў Кіеў. Напісала свой першы рэкламны артыкул.

    Творчасць: з добрага магу прыгадаць хіба што паэтычны пленэр памяці Таццяны Сапач. У астатнім — поўнае расчараванне: у Саюзе пісьменнікаў, у паэзіі, у паэтах.

    Валянцін Цішко:

    Год быў годам расчараванняў. Штрафы “Краю” і “Барысаўскім навінам” за маршы недармаедаў, штрафы і суды журналістаў. Спадзяемся на 2018, хай у ім такога больш не будзе.

    Святлана Цішко:

    2017-ты быў годам змагання, хоць я і не люблю гэтае слова. Годам судоў і супрацьстаяння, адстойвання нашых інтарэсаў.

    Наталля Тур:

    — Для мяне год пачаўся з падарожжаў. І я вельмі рада, што сёлета адкрыла для сябе Швецыю, Польшчу, Германію. Яшчэ раз (цяпер назаўжды) палюбіла Украіну. Год 2017 быў годам новых знаёмстаў. Я вельмі рада, што мая тэлефонная кніга папоўнілася імёнамі новых сяброў, што ў маім Face­book стала больш сяброў.

    Год 2017 — быў годам перамог, годам адкрыццяў. Былі матэрыялы, якімі ганаруся, былі публікацыі, якія дапамагалі людзям. Былі і скандалы, але ж я самы скандальны журналіст Маладзечна, таму ўсё ok.  Былі і сітуацыі, у какторых я павінна папрасіць прабачэння. Рознае было. Але самае галоўнае, што мае людзі, як спявае Вінсэнт, са мной. І я працягваю жыць 🙂

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці