• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Анджэй Пачобут вярнуўся з Беларусі ў Польшчу

    У аўторак, 15 верасня, журналіст і актывіст Саюза палякаў Беларусі Анджэй Пачобут перасек мяжу ў Кузніцы на Падляшшы і бяспечна вярнуўся ў Польшчу, паведамляе Gaze­ta Wybor­cza.

    Пачобут прыбыў у Кузніцу да 10‑й гадзіны раніцы і перасек мяжу прыкладна праз гадзіну, пішуць польскія медыя. На пераходзе яго чакалі калегі з Gaze­ta Wybor­cza.

    Напярэдадні пра намер Пачобута вярнуцца ў Беларусь 15 верасня казала старшыня Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс. Па яе словах, візіт журналіста ў Беларусь прайшоў «мірна».

    Нагадаем, Анджэй Пачобут прыехаў у Беларусь 8 верасня. У Гродне ён сустрэўся з бацькамі і іншымі блізкімі, а 9 верасня наведаў офіс Саюза палякаў (СПБ). Асабліва кранальнай, паводле Борыс, стала сустрэча са сталымі жанчынамі, якія насілі Пачобуту перадачы ў турму: яны абдымалі яго і плакалі.

    За тыдзень, які журналіст правёў у краіне, ён заехаў у некалькі гарадоў, у тым ліку ў Мінск і Ваўкавыск, наведаў месцы памяці польскай гісторыі, сустрэўся з актывістамі Саюза палякаў.

    Паводле Анжалікі Борыс, СПБ разлічвае, што Пачобут будзе прадстаўляць у Польшчы інтарэсы польскай меншасці ў Беларусі. Ён, між іншым, уваходзіць у Кансультатыўную раду польскай дыяспары пры маршалку Сената Польшчы.

    — Мы ўсведамляем, што Анджэй будзе нашым голасам у Польшчы, — сказала кіраўніца СПБ.

    Пасля вяртання з Беларусі Анджэй Пачобут плануе паехаць у ЗША і Канаду для сустрэч з прадстаўнікамі ўладаў і польскай дыяспары.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.