Намесьнікам міністра інфармацыі стаў былы прэсавы сакратар Лукашэнкі
10 студзеня 2018
Згодна з пастановай Савету міністраў, Павал Лёгкі прызначаны намесьнікам міністра інфармацыі Беларусі. Пры гэтым ён вызвалены ад пасады саветніка-пасланьніка амбасады Беларусі ў Расеі.
Яго месца ў беларускім дыппрадстаўніцтве ў Маскве заняла Натальля Кісьлякова. Адпаведная пастанова апублікавана на ўрадавым сайце.
У журналісцкім асяродку Павал Лёгкі вядомы тым, што цягам 10 гадоў (ад 2003 да 2013-га) узначальваў прэсавую службу Аляксандра Лукашэнкі і, адрозна ад некаторых сваіх калегаў, кантактаваў з прэсай, незалежна ад яе статусу.
У верасьні Лукашэнка прызначыў прафэсійнага вайскоўца, журналіста, кіраўніка выдавецкага дому «Звязда» Аляксандра Карлюкевіча на пасаду міністра інфармацыі, якую апошнія тры гады займала Лілія Ананіч.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Памёр беларускі тэлевядоўца, былы гендырэктар БТ Аляксандр Дамарацкі
29.12.2023
Прэзідэнт Польшчы: У справе вызвалення Анджэя Пачобута ёсць сімптомы зменаў
26.08.2024
У Берліне адбудзецца кінапаказ праекта VisiBYlity — пра жыццё i творчасць беларусаў у выгнанні
19.06.2024
На Магілёўшчыне правялі ператрусы ў сямі чалавек, імаверна ў звязку з прызнаннем мясцовых СМІ «экстрэмісцкімі» фармаваннямі
11.12.2023