• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэйгерман патрабуе ад “Белсата” афіцыйных выбачэнняў за неаб’ектыўнае асвятленне “Мінскага дыялогу”

    Арганізатары Форума “Мінскі дыялог” патрабуюць ад кіраўніцтва тэлеканала “Белсат” афіцыйных выбачэнняў “за неаб’ектыўнае і несумленнае асвятленне мерапрыемста”. У адваротным выпадку пагражаюць “спыніць любую супрацу з тэлеканалам “Белсат”, а журналісты тэлеканала больш не атрымаюць акрэдытацыю ні на адно наша мерапрыемства”.

    Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным лісце за подпісам кіраўніка экспертнай ініцыятывы “Мінскі дыялог” Яўгена Прэйгермана на імя кіраўніцы “Белсата” Агнешкі Рамашэўская-Гузы.

    Арганізатарам форума з’яўляецца экспертная ініцыятыва “Мінскі дыялог”.

    “Па стане на 11 чэрвеня на тэлеканале выйшла больш за 10 матэрыялаў, якія асвятлялі працу форума ці выкарыстоўвалі запісаныя на форуме інтэрв’ю з яго ўдзельнікамі. Прытым некаторыя з гэтых матэрыялаў не даюць спасылкі на форум. …Агулам пры азнаямленні з прысвечанымі форуму матэрыяламі “Белсат” цяжка не заўважыць тэндэнцыёзнасць рэдакцыйнай палітыкі”, — гаворыцца ў лісце да Агнешкі Рамашэўскай-Гузы.

    “Мы пакідаем спадзеў, што ўзгаданыя і іншыя матэрыялы адлюстроўваюць непрафесіяналізм і тэндэнцыёзнасць асобных журналістаў і рэдактараў “Белсат”, але не пазіцыю кіраўніцтва тэлеканала. Таму мы звяртаемся да Вас з прапановай зрабіць афіцыйную заяву з прабачэннямі на адрас арганізатараў і партнёраў Форума “Мінскага дыялогу” за неаб’ектыўнае і несумленнае асвятленне мерапрыемста.

    Калі да 25 чэрвеня 2018 г. у эфіры і на сайце тэлеканала “Белсат” такая заява не будзе зроблена, мы будзем лічыць, што кіраўніцтва тэлеканала афіцыйна падпісваецца пад усімі словамі сваіх журналістаў.

     У такім выпадку “Мінскі дыялог” са свайго боку будзе вымушаны цалкам спыніць любую супрацу з тэлеканалам “Белсат”, а журналісты тэлеканала больш не атрымаюць акрэдытацыю ні на адно наша мерапрыемства”.

    Гэты ліст быў адпраўлены на адрасы аднаго з супрацоўнікаў тэлеканала «Белсат» і Беларускай асацыяцыі журналістаў.

    Аляксей Мінчонак, афіцыйны прадстаўнік Bel­sat TV у Беларусі, падкрэслівае, што арганізатары Форуму першапачаткова былі негатыўна настроеныя да журналістаў «Белсата»:

    «Спадар Прэйгерман, відаць, вырашыў, што лепшая стратэгія абароны — гэта напад. Мы дагэтуль не атрымалі ад яго тлумачэнняў у сувязі з адмоваю ў акрэдытацыі журналістаў «Белсату» для працы на «Мінскім дыялогу». Кіраўнік Форуму сцвяржае, што напярэдадні мерапрыемства ён накіраваў каналу ліст, у якім дазволіў акрэдытаваць нашых журналістаў для працы на «Менскім дыялогу», а таксама кажа, што арганізатары прыклалі ўсе намаганні, каб нашыя калегі маглі паўнавартасна працаваць у гатэлі «Mar­i­ott».

    Па-першае, ні я, прадстаўнік «Белсату» у Беларусі, ні хто-кольвек з дырэкцыі каналу, гэтага ліста не атрымлівалі. Па-другое, рашэнне пра акрэдытацыю нашых журналістаў на «Мінскі дыялог» было прынятае Яўгенам Прэйгерманам толькі пасля ўмяшання ў справу намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага ды прадстаўнікоў дыпламатычнага корпусу. Да гэтага, за дзень да сканчэння працэдуры акрэдытацыі ў працы на форуме нам было адмоўлена без тлумачэння прычынаў. На мае шматлікія тэлефанаванні Яўген Прэйгерман не адказваў, іншыя прадстаўнікі дырэкцыі «Менскага дыялогу» дапамагчы ў развязанні праблемы не змаглі. 

    Таксама выклікае здзіўленне той факт, што свой ліст да спадарыні дырэктар Агнешкі Рамашэўскай-Гузы спадар Прэйгерман накіраваў не асабіста, а праз калегаў. Нагадаю спадару Яўгену, што спадарыня Агнешка даступная для кантакту ў Face­book ды праз асабісты email, знайсці які кіраўніку «Мінскага дыялогу», упэўнены, зусім не складана.

    Спадарыня дырэктар прасіла перадаць, што адказ на свой ліст Яўген Прэйгерман атрымае ў акрэслены ім тэрмін. Дадам таксама, што з апісанымі закідамі да нашых журналістаў мы не згаджаемся».

    23–25 траўня 2018 г. адбыўся першы Форум “Мінскага дыялогу”, які сабраў у беларускай сталіцы каля 500 удзельнікаў з 59 краін. Сярод іх — прадстаўнікі аналітычных цэнтраў і акадэмічных устаноў з краін ЕС, Расіі, ЗША, краін “Усходняга партнёрства”, Кітаю і іншых краін.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці