Вядучы НТВ абмацюкаў, выгнаў са студыі і захацеў збіць украінскага госця ВІДЭА
11 верасня 2018
Вядучы ток-шоу «Месца сустрэчы» на НТВ Андрэй Норкін выдаліў са студыі ўкраінскага эксперта, які яго перапыніў, а затым груба паскардзіўся на тое, што не можа яго збіць.
«Вы можаце памаўчаць? У вас нетрыманне, ці што?» — звярнуўся вядучы да госця студыі. Калі за яго заступіліся іншыя ўдзельнікі дыскусіі, адзначыўшы, што ўкраінец мае права выказацца, Норкін адказаў, што той такога права не мае і папрасіў выключыць госцю мікрафон. Калі эксперт працягнуў гаварыць, Норкін папрасіў яго пакінуць студыю.
Украінскі госць, калі сыходзіў, заявіў, што «праўда пераможа» і «Расія схамянецца». «Клоўн», — сказаў Норкін яму ўслед. Вядучы абураўся, што не можа «даць яму ***» [моцна пабіць] толькі з‑за таго, што госць старэйшы за яго.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
У Латвіі прапануюць забараніць TikTok з‑за распаўсюду расійскай прапаганды
17.07.2024
Вядучая Бі-бі-сі выпадкова адправіла пытанні Барысу Джонсану перад размовай. Інтэрв’ю давялося адмяніць
07.10.2024
У Чарнагорыі афіцыйна забаранілі вяшчанне расійскіх СМІ
11.07.2024
Грузія становіцца небяспечнай краінай для замежных журналістаў
18.09.2024