У журналіста Уладзіслава Ахроменкі падчас замежнай паездкі здарыўся інфаркт, ён у коме
1 лістапада 2018
Адбылося гэта ў ноч на аўторак у польскім Беластоку. Сюды Уладзіслаў Ахроменка прыязджаў з Чарнігаве, дзе стала жыве. У Беластоку Ахроменка супрацоўнічаў з беларускамоўным радыё «Рацыя».
Адбылося гэта ў гатэлі, дзе жыў пісьменнік. Ён доўгі час не выходзіў на сувязі ні з сям’ёй, ні з калегамі.
Тады пачалі званіць у гатэль, і супрацоўнікі гасцініцы знайшлі непрытомнага мужчыну ў нумары.
Цяпер Уладзіслаў Ахроменка знаходзіцца ў бальніцы, ён у коме.
Уладзіславу Ахроменку 53 гады, ён родам з Гомеля. Як пісьменнік вядомы з канца 1980‑х, пісаў дэтэктывы, кінараманы. Працаваў разам з іншым пісьменнікам Максімам Клімковічам.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Як рыхтуюць прапагандыстаў: у Гродне стварылі першы інфармацыйны студатрад
25.11.2024
Асуджаны журналіст Аляксандр Васюковіч выехаў з Беларусі
25.04.2024
Гомельские СМИ и администрации отключились от всемирной паутины
27.05.2024
Папаўненне «экстрэмісцкага спісу» Мінінфарма: Telegram-каналы самвыдата, старонкі belaruseconomy і belstudentstvo ў Instagram
21.08.2024