• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогера Пятрухіна аштрафавалі за зварот да міліцыянта “ў назойлівай форме”

    Суддзя Ленінскага раённага суда Брэста Аляксандар Семянчук пакараў блогера Сяргея Пятрухіна штрафам у памеры 30 базавых велічынь (765 рублёў) за парушэнне артыкула аб “дробным хуліганстве” (17.1 КаАП).

    Падставай для складання пратакола стала нібыта абраза намесніка начальніка Ленінскага РУУС Брэста Мікалая Самасюка. На судзе Самасюк патлумачыў, чым менавіта яго абразіў Пятрухін. Аказалася, што блогер “у назойлівай форме” прасіў Самасюка, які ў той момант знаходзіўся пры выкананні сваіх службовых абавязкаў, прыняць заяву аб адміністратыўным правапарушэнні. Мікалай Самасюк палічыў такія паводзіны Пятрухіна недапушчальнымі і выклікаў на яго АМАП.

    Сяргей Пятрухін, у сваю чаргу, на судзе заявіў, што Самасюк, карыстаючыся сваім службовым становішчам, выкарыстоўвае адміністрацыйны рэсурс у асабістых мэтах. І таму Пятрухін мае намер прыцягнуць міліцыянта да крымінальнай адказнасці за перавышэнне службовых паўнамоцтваў. 

    У выніку суддзя Аляксандар Семянчук стаў на бок Мікалая Самасюка і прызнаў Пятрухіна вінаватым у здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння.

    Сяргей Пятрухін быў затрыманы падчас шэсця ў нядзелю другога чэрвеня. На скрыжаванні вул. Савецкай і Маякоўскага дзве асобы ў камуфляжы гвалтам ўвапхнулі яго ў аўтамабіль і звезлі ў невядомым кірунку. Пры выкраданні прысутнічаў выконваючы абавязкі начальніка Ленінскага РАЎС Берасця Мікалай Самасюк. Пазней блогер паспеў паведаміць, што быў складзены пратакол па арт 17.1 КаАП (дробнае хуліганства), а яго да суда змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. На наступны дзень у судзе Пятрухін падаў хадайніцтвы аб магчымасці азнаямлення з матэрыяламі справы і аб заключэнні дамовы з адвакатам. Суддзя Семянчук іх задаволіў, і суд быў перанесены на 10 чэрвеня.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці