• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускія фрылансеры пазнаёміліся з умовамі працы калег са Швецыі

    Беларускія журналісты-фрылансеры наведалі горад Мальмё, што на самым поўдні Швецыі, і пазнаёміліся з умовамі працы шведскіх калегаў. Падчас візіту ладзіліся сустрэчы з некалькімі суполкамі фрылансераў і сустрэча з сябрамі Праўлення Frilans Syd.

    Паводле Осы Ульсан, сябра Праўлення Frilans Syd, яны існуюць ужо даволі доўга і сёлета іх арганізацыя адзначае 25-ці годдзе: «У нас усяго 23 чалавекі ў нашым аб’яднанні. Сярод іх журналісты-фрылансеры, перакладчыкі, пісьменнікі. У нас нават ёсць адзін ілюстратар і чалавек, які працуе з кінаіндустрыяй».

    Беларускія журналісты-фрылансеры таксама наведалі рэдакцыю Skånes Taltid­ning, газету для людзей з парушэннямі зроку, якая супрацоўнічае з фрылансерамі. Адбылася сустрэча і з рэдактарам мясцовай штодзённай газеты ETC Джэні Вікберг, наведалі рэдакцыю Шведскага радыё і сустрэліся з тэлежурналістам-фрылансерам Эрыкам Шэрнстромам.

    Напрыканцы візіту беларускія журналісты сталі першымі наведвальнікамі Бібліятэкі свабоды слова.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці