У Пінску спынілі адміністрацыйныя працэсы ў дачыненні да трох журналістаў
Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Падчас акцыі супраць інтэграцыі журналісты былі пазначаныя і мелі пры сабе рэдакцыйнае заданне.
Нагадаем, карэспандэнтаў сайта «Медиа-Полесье» Яўгена Нікалаевіча і Васіля Мацкевіча, а таксама карэспандэнта тэлеканала «Белсат» Віктара Ярашука напрыканцы снежня выклікалі позвамі ў аддзяленне міліцыі для апытання пасля асвятлення ў СМІ акцыі пратэсту супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі, якая прайшла ў Пінску 20 снежня.
Пра спыненне адміністрацыйнага працэсу ў дачыненні да сябе і калег Васіль Мацкевіч даведаўся 8 студзеня падчас першага судовага пасяджэння над удзельнікамі пінскай акцыі, якіх у выніку пакаралі штрафамі.
Спыненая справа і ў дачыненні пісьменніка Паўла Ляхновіча — яго наогул не было на супрацьінтэграцыйным пікеце.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
![](https://baj.media/wp-content/themes/baj/assets/images/telegram-logo.jpg)
Больш матэрыялаў