Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120‑годдзя «Нашай Нівы» і просіць дапамагчы з экспанатамі
Выстава будзе называцца «Голас стагоддзя: 120 гадоў «Нашай Ніве» Гісторыя слова і свабоды». Экспазіцыя раскажа пра ўсе перыяды выдання: і ХХ, і ХХІ стагоддзе.

Арганізатары будуць удзячныя за любыя экспанаты, звязаныя з «Нашай Нівай»: артэфакты, рукапісы, фотаздымкі, памятныя рэчы, перапіску з рэдакцыяй часоў, калі яна была яшчэ папяровая — карацей, усё, у чым адбіўся час.
Звяртайцеся ў Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Вільня, вул. Віленская (Vilniaus g.), 20. Ці праз e‑mail hello@vilnia.com або праз тых людзей, якіх ведаеце асабіста.
Віленскі код: як жыла і за што змагалася беларуская прэса міжваеннага часу
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў