• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Віцебску — яшчэ адна адміністрацыйная справа за допіс у Facebook

    Жыхарка Віцебска Наталля Спірыдонава 13 студзеня атрымала копію пратакола пра адміністратыўнае парушэнне ч. 1 арт. 23.34 КаАП.

    Як вынікае з дакумента, дзяўчыну вінавацяць у тым, што яна “29.12.2019 г. ажыццявіла публічныя заклікі ўзяць удзел у правядзенні масавых мерапрыемстваў з парушэннем вызначанага парадку іх арганізацыі”. Участковы інспектар Уладзімір Казлоўскі даводзіць у пратаколе, што Спірыдонава парушыла заканадаўства, зрабіўшы допіс на сваёй старонцы ў Face­book.

    У той дзень каля пятнаццаці жыхароў Віцебска выйшлі на плошчу Перамогі і склалі з надрукаваных на папяровых аркушах літар слова “Незалежнасць”. Таксама людзі трымалі бел-чырвона-белыя сцягі, афіцыйны дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь і некалькі плакатаў. Усё гэта здымалі міліцэйскія відэааператары ў цывільным, і цяпер удзельнікі атрымліваюць позвы ў міліцыю і ў суд за ўдзел у акцыі. Наколькі вядома, на дадзены момант толькі Наталлю Спірыдонаву акрамя як за ўдзел вінавацяць яшчэ і за заклік на акцыю праз сацыяльныя сеткі.

    У копіі пратакола пазначана і дата слуханння справы ў судзе — 9 студзеня, але на момант атрымання дакументаў гэты дзень ужо мінуў. Але, паводле слоў Спірыдонавай, міліцыянт, які прынёс дакумент, сказаў ёй чакаць позву з суда Першамайскага раёна Віцебска.

    Падобную справу разбіралі ў судзе Віцебскага раёна 26 снежня мінулага года. За рэпост аб’явы пра мінскія акцыі ў падтрымку суверэнітэту Беларусі суддзя Міхаіл Зубеня аштрафаваў 30-гадовага жыхара Віцебска Аляксея Прохарава на 126 рублёў (5 базавых велічынь).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці