• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мыла на вяровачцы. Завод адмовіўся ад іску супраць «Рэгіянальнай газеты»

    У кастрычніку мінулага года на сайце «РГ» быў размешчаны здымак, дасланы чытачом. На ім аўтар зафіксаваў прывязанае да вяровачак мыла ў адной з прыбіральняў прадпрыемства. Загаловак да публікацыі быў «Каб не скралі. У прыбіральні на маладзечанскім заводзе мыла прывязалі на вяроўку».

    Завод палічыў, што публікацыя наносіць шкоду дзелавой рэпутацыі прадпрыемства, і падаў іск да выдання ў Эканамічны суд Мінскай вобласці.

    У іску ісцец патрабаваў ад адказчыка абвергнуць апублікаваную інфармацыю, абавязаць рэдакцыю падаць інфармацыю аб асобе, якая дала звесткі выданню, для прыцягнення яе да адказнасці, спагнаць з адказчыка дзяржпошліну.

    Першае, папярэдняе, судовае пасяджэнне адбылося ў канцы мінулага года. Другое прайшло 16 студзеня.

    22 студзеня бакі дасягнулі міравога пагаднення, дзе ісцец адмовіўся ад сваіх патрабаванняў у поўным аб’ёме. Завод таксама абавязваецца вярнуць выданню палавіну выдаткаў на аплату паслуг адваката.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці