• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Яшчэ адзін пратакол за супрацу з “Белсатам”

    На журналіста-фрылансера з Глыбокага Змітра Лупача міліцыянты склалі чарговы пратакол. Гэтым разам адміністрацыйны пераслед  распачаў Шаркаўшчынскі РАУС.

    Журналіста ў Глыбокім наведаў старшы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Шаркаўшчынскага РАУС Андрэй Курэц і склаў на яго пратакол за парушэнне заканадаўства аб СМІ паводле часткі 2 артыкула 22.9 КаАП (“Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”).

    Падставай для адміністрацыйнай справы стаў сюжэт на тэлеканале “Белсат” пра дзіцячую пляцоўку ў гарадскім пасёлку Шаркаўшчына.

    Зміцер Лупач не лічыць сябе вінаватым і звяртае ўвагу, што ён не вырабляе прадукцыю СМІ. Чарговы пратакол журналіст лічыць пераследам з боку ўладаў за прафесійную дзейнасць.

    Нагадаем, сёлета ў Змітра Лупача гэта трэцяя па ліку адміністрацыйная справа паводле  арт. 22.9 КаАП. 10 студзеня суддзя Пастаўскага раённага суда Наталля Максімовіч пакарала журналіста штрафам за супрацу з тэлеканалам “Белсат”. А 27 студзеня судззя Глыбоцкага суда Станіслаў Трапук вярнуў справу ў міліцыю на дапрацоўку.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці