• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Тысячы рублёў штрафаў, дзясяткаў дзён арышту. Вынікі судоў над «белсатаўцамі» ў аўторак

    У аўторак ў розных гарадах Беларусі праходзіць судовыя працэсы над журналістамі, якія супрацоўнічаюць з «Белсатам». Прысуды разнастайныя – некаторых выпускаюць на волю з вялікімі штрафамі, некаторых саджаюць на содні.

    У Менску далі штраф

    У судзе Кастрычніцкага раёну Менску суддзя разгледзеў адміністрацыйныя справы ў дачыненні да Кацярыны Андрэевай і Максіма Калітоўскага. Іх судзілі паводле арт. 22.9 (парушэнне закону аб СМІ) і 23.4 (непадпарадкаванне міліцыі). У выніку суддзя адправіў на дапрацаванне справу паводле артыкулу 23.4, а паводле артыкулу 22.9 – штраф у памеры 50 базавых велічынь Br 1375 рублёў. Аналагічны прысуд і ў дачыненні Максіма Калітоўскага.

    Кацярына і Максім былі затрыманыя ў субота а 15:30 падчас стрыму з жаночага маршу. Тры дні яны ўтрымліваліся за кратамі на ЦІП.

    Гомель – 10 содняў

    Марыну Драбышэўскую, журналістку-фрылансерку з Гомля, пакаралі 10-дзённым арыштам паводле арт. 23.34. Хоць на акцыі яна працавала як журналістка і была ў камізэльцы «Прэса» і мела адмысловы бейдж. Марыну затрымалі ўчора ўвечары ва ўласным доме. Матулі журналістцы, якая мае інваліднасць, стала блага на судзе.

    Справу іншага журналіста з Гомля, Яўгена Меркіса, адправілі на дапрацаванне да 17 верасня. Гэта значыць, што хутчэй за ўсё журналіста не выпусцяць на волю да гэтага тэрміна.

    ***

    Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, пасля 9 жніўня было зафіксавана 197 выпадкаў ціскаў на журналістаў. Часцей за іншых церпяць журналісты «Белсату».

    Нашых калегаў вінавацяць у працы без акрэдытацыі і нават ва ўдзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, на якіх яны працуюць.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці