Журналістку Любоў Лунёву забрала з Акрэсціна «хуткая»
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Журналістка Белсата Любоў Лунёва ўначы выйшла з Акрэсціна ў суправаджэнні дактароў. Яе забрала «хуткая дапамога».
Любоў Лунёва цяпер знаходзіцца ў 9‑й бальніцы Мінска ў аддзяленні кардыялогіі, паведамілі Свабодзе яе родныя.
Любоў Лунёва была затрыманая разам з аператарам Іванам Куракевічам падчас асвятлення маршу пенсіянераў на праспекце Незалежнасці ў панядзелак 7 снежня. Пасля складання пратаколаў пра ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве іх даставілі ў ЦІП на Акрэсціна да суда.
Журналістаў Любоў Лунёву і Івана Куракевіча адпраўляюць на Акрэсціна
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
![](https://baj.media/wp-content/themes/baj/assets/images/telegram-logo.jpg)
Больш матэрыялаў