• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістку Кацярыну Барысевіч пачнуць судзіць 19 лютага

    Судовы працэс у крымінальнай справе журналісткі TUT.BY Кацярыны Барысевіч і доктара Арцёма Сарокіна пачнецца ў Доме правасуддзя 19 лютага а 10-й гадзіне.

    Кацярына Барысевіч і доктар-анестэзіёлаг Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Мінска Арцём Сарокін былі затрыманыя 19 лістапада 2020 года.

    Генеральная пракуратура распачала крымінальную справу па ч. 3 арт. 178 КК (Разгалашэнне медычнай таямніцы, якое пацягнула цяжкія наступствы, санкцыя артыкула прадугледжвае да 3 гадоў пазбаўлення волі са штрафам і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю або без пазбаўлення права на працу і прафесію), следства вядуць супрацоўнікі Генпракуратуры.

    Падставай стаў апублікаваны 13 лістапада артыкул, у якім гаварылася, што ў крыві Рамана Бандарэнка, які памёр пасля збіцця 11 лістапада на «плошчы Перамен», не было алкаголю.

    Адзначым, што ні Сарокін, ні Барысевіч раней не прыцягваліся да крымінальнай адказнасці, з’яўляюцца грамадзянамі Беларусі, маюць пастаяннае месца жыхарства ў краіне і працу, станоўчую характарыстыку з месца працы.

    У Арцёма Сарокіна трое дзяцей, Кацярына Барысевіч адна выхоўвае непаўнагадовую дачку — усё гэта добра вядома следству, цяпер і суду, аднак мера стрымання застаецца максімальна строгай.

    Гэта разыходзіцца з версіяй СК і Аляксандра Лукашэнкі

    Кацярына Барысевіч і Арцём Сарокін знаходзяцца ў СІЗА №1 Мінска. Пры гэтым родныя Рамана да журналісткі і доктара прэтэнзій не маюць.

    Праваабаронцы прызналі Кацярыну Барысевіч, Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову палітычнымі вязнямі

    «Прывітанне, мамачка! Ці трымаеш свае ножкі ў цяпле?»: ліст у СІЗА ад дачкі да Кацярыны Барысевіч

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці