Еўрапейская федэрацыя журналістаў (EFJ) патрабуе ад беларускіх уладаў неадкладна спыніць пераслед журналістаў і БАЖ
Еўрапейская федэрацыя журналістаў (EFJ) патрабуе ад беларускіх уладаў неадкладна спыніць пераслед журналістаў і пераслед Беларускай асацыяцыі журналістаў (ГА "БАЖ").
У звязку з падзеямі 16 лютага, калі прайшлі вобшукі ў кіраўніцтва ГА «БАЖ», журналістаў, у праваабаронцаў па ўсё краіне, Еўрапейская федэрацыя журналістаў выступіла з заяваю, у якой заклікаюць АБСЕ, Савет Еўропы і Еўрапейскі Саюз прыняць меры для аднаўлення законнасці ў Беларусі.
«Тыднямі мы асуджаем узмоцненыя рэпрэсіі супраць дэмакратычных сіл у Беларусі. Пасля адміністрацыйных і крымінальных працэсаў супраць журналістаў беларуская дыктатура зараз атакуе арганізацыю, якая прадстаўляе журналістаў. Надышоў час міжнароднай супольнасці нарэшце прыняць меры, каб спыніць злоўжыванні незаконнага прэзідэнта Лукашэнкі», — заявіў прэзідэнт EFJ Могенс Бліхер Б’еррэгард (Mogens Blicher Bjerregård).