Памёр палітолаг Уладзімер Роўда
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Ва ўзросце 65 гадоў памёр вядомы беларускі палітолаг, кандыдат філасофскіх навук Уладзімер Роўда.
Развітанне з Уладзімерам Роўдам адбудзецца ў Мінску 17 сакавіка па адрасе: Даўгінаўскі тракт, 160А / 1 з 11.00 да 12.00.
Пра яго смерць палітолага паведаміў журналіст Паўлюк Быкоўскі.
Уладзімер Роўда нарадзіўся ў 1955 годзе.
Ён быў палітолагам, кандыдатам філасофскіх навук, выкладчыкам магістарскай праграмы «Публічная палітыка» ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Вільнюс), кіраваў Аналітычным беларускім цэнтрам. Аўтар шэрагу даследчых і вучэбна-метадычных прац. У прыватнасці, быў аўтарам вучэбнага дапаможніка «Параўнальная паліталогія» ў трох частках, прысвечанага аналізу найважнейшых тэарэтычных канцэпцый гэтай навукі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
![](https://baj.media/wp-content/themes/baj/assets/images/telegram-logo.jpg)
Больш матэрыялаў