Журналістку Кацярыну Андрэеву этапавалі ў мгілёўскае СІЗА
19 мая 2021
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Такую інфармацыю атрымаў Ігар Ільяш, муж Кацярыны.
«Чакалася, што этапаванне будзе ў ноч з 17 на 18 траўня, але мы не ведалі дакладна — наўпрост павязуць у гомельскую калонію або праз Магілёў. Аказалася, што ўсё ж праз Магілёў», — паведаміў каналу «Белсат» Ігар Ільяш.
Наконт журналісткі Дар’і Чульцовай інфармацыі няма. Верагодна, іх этапавалі разам.
Кацярына Андрэева і Дарʼя Чульцова былі асуджаныя на 2 гады калоніі за стрым з плошчы Пераменаў. Журналістак затрымалі 15 лістапада 2020 года.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Журналістаў Алену Цімашчук і Аляксандра Кіркевіча ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў»
23.08.2024
«Прэсбол» пачыняе змяняць фармат: колькасць старонак газеты ад пачатку года скарацілася
10.01.2024
Галоўнай рэдактаркай «Гродзенскай праўды» стала ідэолаг аблвыканкама
23.01.2024
Еўрапейскія дыпламаты напісалі лісты зняволеным беларускім журналістам
03.05.2024