Сяргея Сацука не вызвалілі з СІЗА пад асабістыя паручальніцтвы. Ён скардзіцца на сэрца
2 лютага 2022
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Следчы камітэт адмовіў у вызваленні зняволенага рэдактара «Ежедневника» Сяргея Сацука з СІЗА пад асабістыя паручальніцтвы. З адпаведным хадайніцтвам у СК звярталіся сябры і родныя журналіста, але сёння атрымалі адмову.
Таксама стала вядома, што журналіст папрасіў перадаць на волю пра праблемы з сэрцам, якія абвастрыліся ў яго ў СІЗА. Ён папрасіў родных перадаць яму ў турму лекі.
Рэдактара «Ежедневника» затрымалі 8 снежня мінулага года па ранейшай справе аб нібыта атрыманні хабару. У той дзень дома ў журналіста прайшоў чарговы ператрус, а самога Сяргея змясцілі ў СІЗА. Праваабаронцы прызналі Сяргея Сацука палітычным вязнем.
На дадзены момант у няволі ў Беларусі знаходзяцца 32 прадстаўнікі медыя.
Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Telegram-канал «BGmedia: новости – 2024» абвясцілі «экстрэмісцкім»
04.09.2024
Выйшла на волю Таццяна Пыцько
24.11.2023
Зняволенага відэааператара Паўла Падабеда МУС уключыла ў спіс «экстрэмістаў»
19.10.2023
МВД внесло проект «Женщины тяжелого поведения» в список «экстремистских формирований»
05.06.2024